Google Translate (бел. Гугл перакладай) — сэрвіс ад Google, які на 2015 год дазваляў перакладаць разнастайныя тэксты і вэб-старонкі на 90 мовах (у тым ліку і на беларускай). Колькасьць параграфаў ці тэхнічных тэрмінаў у выточным тэксьце абмяжоўваецца. Акрамя гэтага, ёсьць функцыя «Перакладзены пошук», дзе можна выбраць выточную мову рэзультатаў і канцавую, увесьці запыт і атрымаць рэзультат на абранай мове. 26 жніўня 2008 году сайт папоўніўся магчымасьцю перакладаць з 50 моваў на беларускую і наадварот зь беларускай мовы на 50 іншых[1].
У адрозьненьне ад іншых сэрвісаў перакладу, якія працуюць з SYSTRANS, Google карыстаецца ўласнымі распрацоўкамі ў дадзенай галіне. Google Translate, як іншыя сэрвісы, ня мае граматычных правілаў, таму што альгарытм выкарыстоўвае гэтак званы статыстычны аналіз, а не традыцыйны альгарытм перакладу, заснаваны на правілах[2].
Скончылася стадыя бэта-тэставаньня. Для беларускае, кітайскае, японскае, карэйскае, расейскае, украінскае, баўгарскае, грэцкае, тайскае мовы і гіндзі стала даступная раманізацыя. Для арабскае, пэрсыдзкае мовы і гіндзі таксама даступная адваротная раманізацыя. Ангельскі пераклад можа быць агучаны кампутарным голасам.
^Франц-Джозаф Ох пацьвердзіў гэта падчас яго прамовы на MT Summit 2005, заявіўшы, што «Нам правілы больш непатрэбныя» («We do not need rules any more»).