Эрык Шмідт
Эрык Эмэрсан Шмідт | |
Eric Emerson Schmidt | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 27 красавіка 1955 году |
---|---|
Месца нараджэньня | Вашынгтон, ЗША |
Грамадзянства | ЗША[1][2] |
Альма-матэр | Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Бэрклі, Прынстанскі ўнівэрсытэт, Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Бэрклі і Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Бэрклі |
Занятак | калекцыянэр мастацтва, інжынэр, прафэсар унівэрсытэту, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, бізнэсмэн, інжынэр праграмнага забесьпячэньня і інжынэр-электрык |
Дзеці | Sophie Schmidt[d] |
Узнагароды | |
Сайт | http://www.google.com/corporate/execs.html#eric |
Эрык Эмэрсан Шмідт (па-ангельску: Eric Emerson Schmidt; нарадзіўся 27 красавіка 1955)[3] — інжынэр, старшыня Google Inc. і былы[4] сябра рады дырэктараў Apple Inc.[5] Акрамя гэтага, ён зьяўляецца сябрам рады павераных Прынстанскага ўнівэрсытэту[6] і ўнівэрсытэту Карнэгі — Мэлан.[7]
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя крокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На пачатку кар’еры Шмідт займаў розныя тэхнічныя пасады ў высокатэхналягічных кампаніях, напрыклад, Bell Labs, Zilog і Xerox. У 1983 годзе ён уладкаваўся ў Sun Microsystems і ўзначаліў распрацоўку Java. Па кар’ернай лесьвіцы ён дайшоў да пасады тэхнічнага дырэктара. У 1997 годзе ён заняў пасаду выканаўчага дырэктара Novell.
Шмідт пакінуў Novell адначасова з набыцьцём Novell кампаніі Cambridge Technonly Partners. Заснавальнікі Google Сяргей Брын і Лэры Пэйдж зладзілі гутарку зь ім. Уражаныя, яны запрасілі яго ў Google, і ў 2001 Эрык Шмідт стаў выканаўчым дырэктарам Google Inc.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ http://www.nytimes.com/2007/01/24/opinion/24iht-edgardels.4324766.html
- ^ http://www.bbc.co.uk/news/uk-politics-22815900
- ^ «Google’s view on the future of business: An interview with CEO Eric Schmidt». The McKinsey Quarterly (анг.)
- ^ «Dr. Eric Schmidt Resigns from Apple’s Board of Directors». Apple (анг.)
- ^ «Google CEO Dr. Eric Schmidt Joins Apple’s Board of Directors». // Apple (анг.)
- ^ Princeton University Board of Trustees (анг.)
- ^ «Google Chairman, CEO Eric Schmidt To Give Keynote Address at Carnegie Mellon Commencement, May 17» // Carnegie Mellon University (анг.)