Перайсьці да зьместу

Google Drive

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Google Drive
Апошняя вэрсія [+/−]
Тып воблачнае сховішча зьвестак
Ліцэнзія Freeware
Афіцыйная старонка drive.google.com

Google Drive, таксама Google Дыск — файлавы хостынг, створаны кампаніяй Гугл для захоўваньня файлаў у інтэрнэце, забеспячэньня магчымасьці агульнага да іх доступу і супольнага рэдагаваньня. У склад Google Дыску ўваходзяць вэб-інструмэнты Google Docs: дакумэнты, табліцы й прэзэнтацыі. Агульнадаступныя дакумэнты на Дыску індэксуюцца пошукавымі сыстэмамі. Google Дыск быў прадстаўлены 24 красавіка 2012 году, а да кастрычніка 2014 году налічваў 240 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц.

Прафэсійныя вэрсіі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Google Drive Enterprise (раней Google Drive for Work) — гэта прэміюм-вэрсія Дыску, прадстаўленая 25 чэрвеня 2014 году на канфэрэнцыі Google I/O. Яна ўключае ў сябе неабмежаваную прастору для захоўваньня, пашыраныя функцыі аўдыту і фармаваньня справаздач, а таксама службы прадастаўленьня зьвестак для электронных расьследаваньняў. Дадатковыя налады сэрвісу дазваляюць адміністратарам лепш кіраваць працай карыстальнікаў з Дыскам, напрыклад дазваляючы асобным супрацоўнікам усталёўваць кліент сынхранізацыі для пэрсанальны кампутар. На Дыск можна загружаць файлы памерам да 5 ТБ. Калі ў кампаніі менш за пяць карыстальнікаў, кожнаму зь іх прадастаўляецца па 1 ТБ. Паводле прэс-рэлізу ў афіцыйным блогу Google Enterprise, усе зьвесткі кліентаў шыфруюцца пры загрузцы на сэрверы Google, захоўваньні і запампоўцы. Карыстальнікам прадастаўляецца кругласутачная падтрымка і гарантуецца бесьперабойная праца сэрвісаў на працягу 99,9% часу[1].

Сэрвіс Google Drive for Education быў запушчаны 30 верасня 2014 году. Ён даступны ўсім падпісчыкам Google Apps for Education бясплатна. Карыстальнікам прадастаўляецца неабмежаваная прастора для захоўваньня зьвестак і магчымасьць загружаць файлы памерам да 5 ТБ[2].

Дакумэнты, табліцы і прэзэнтацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дакумэнты Гугла, табліцы і прэзэнтацыі — гэта бясплатны пакет офісных вэб-дастасункаў, інтэграваны з Google Drive. Зь яго дапамогай можна ствараць і рэдагаваць дакумэнты анлайн і працаваць над імі разам зь іншымі карыстальнікамі ў рэжыме рэальнага часу. Ад кастрычніка 2012 году гэтыя назвы афіцыйна выкарыстоўваюцца для тэкставага працэсара, рэдактара электронных табліц і прыкладанні для працы з прэзэнтацыямі. Усе тры сэрвісы даступныя ў выглядзе вэб-дастасункаў, дадаткаў Chrome з падтрымкай офлайн-рэжыму, а таксама мабільных дастасункаў для Android і iOS і падтрымліваюць фарматы Microsoft Office. Акрамя гэтых рэдактараў у пакет уваходзяць Google Формы, Google Малюнкі і Google Зводныя табліцы. Формы і Зводныя табліцы даступныя толькі ў выглядзе вэб-дастасункаў, а Малюнкі — яшчэ і як дадатак Chrome. Google Дакумэнты цалкам інтэграваныя з Google Дыскам, на якім захоўваюцца ўсе ствараемыя ў рэдактарах файлы.

Да зьяўленьня Google Дыску ў красавіку 2012 году Google Дакумэнты таксама служылі онлайн-сховішчам. Цяпер усе файлы, створаныя ў Google Docs, якія захоўваюцца на Дыску, а URL docs.google.com перанакіроўваецца на Google Дыск. У сувязі з гэтым прастора для захоўваньня была павялічаная з 1 да 5 ГБ[3].

Ад чэрвеня 2012 году Chrome OS і прылады Chrome падтрымліваюць офлайн-рэжым. Спачатку гэтая функцыя была даступная толькі ў Дакумэнтах[4]. У студзені 2013 году яна зьявілася ў Прэзентацыях[5], а ў сьнежні — у Табліцах[6]. Google Docs афіцыйна падтрымліваюць апэрацыйныя сыстэмы Microsoft Windows 10 ды 11, MacOS 12.1 ды пазьнейшыя, Linux (толькі праз браўзэр), Chrome OS, Android 9.0 ды пазьнейшыя, сучасныя ды асноўныя ранейшыя вэрсіі iOS[7].

Прастора для захоўваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У Google Drive прадастаўляецца 15 ГБ для бясплатнага захоўваньня зьвестак. Калі вылучанага аб'ёму недастаткова, можна набыць дадаткова ад 100 ГБ да 30 ТБ. 13 траўня 2013 году Google абвясьціла аб аб’яднаньні лімітаў на дыскавую прастору Gmail, Google Drive і Google+ Photos. Замест 10 ГБ на Gmail і 5 ГБ на Google Drive і Google+ Photos цяпер карыстальнік атрымлівае 15 ГБ на ўсё адразу, у тым ліку і на Google Drive.

Падтрымліваюцца фарматы файлаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Google Drive дазваляе праглядаць файлы наступных фарматаў:

  • Графічныя файлы (.JPEG, .PNG, .GIF, .TIFF, .BMP)
  • Відэа файлы (.WebM, .MPEG4, .MOV, .AVI, .MPEGPS, .WMV, .FLV)
  • Тэкставыя файлы (.ТХТ)
  • Файлы разьметкі/коду (.CSS, .HTML, .PHP, .C, .CPP, .H, .HPP, .JS, .JAVA)
  • Microsoft Word (.DOC ды .DOCX)
  • Microsoft Excel (.XLS ды .XLSX)
  • Microsoft PowerPoint (.PPT ды .PPTX)
  • Adobe Portable Document Format (.PDF)
  • Apple Pages (.PAGES)
  • Adobe Illustrator (.AI)
  • Adobe Photoshop (.PSD)
  • Autodesk AutoCad (.DXF)
  • Scalable Vector Graphics (.SVG)
  • PostScript (.EPS, .PS)
  • Шрыфты (.TTF, .OTF)
  • XPS
  • Архівы (.ZIP ды .RAR)
  1. Quinten Plummer (27 чэрвеня 2014) Google rolls out high-octane Drive for Work offering (анг.). Tech times.
  2. Nick Summers (30 верасьня 2014) Google's Drive for Education Offers Free, Unlimited Storage (анг.). The Next Web.
  3. Brad McCarty (24 красавіка 2012) Google Drive - It's Live and No Dropbox Killer (анг.). The Next Web.
  4. Alexia Tsotsis (28 чэрвеня 2012) Google Docs Will Now Support Offline Editing (анг.). TechCrunch.
  5. Paul Sawers (23 студзеня 2013) Google Slides Now Works Offline (анг.). The Next Web.
  6. Zach Lloyd (11 сьнежня 2013) New Google Sheets: faster, more powerful, and works offline (анг.). Google.
  7. Learn about system requirements & browsers (анг.). Google. Праверана 21 сакавіка 2026 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]