Вівальдзі (агляднік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Вівальдзі»
Vivaldi web browser logo.svg
Распрацоўка Вівальдзі Тэкноладжыз
Апошняя вэрсія [+/−]
АС Ўіндоўз, ОС Х, Лінукс
Тып Ўэб-аглядальнік
Ліцэнзія Прапрыетарная дармовая з кампанэнтамі адкрытага крынічніку
Афіцыйная старонка vivaldi.com

«Вівальдзі» (анг. Vivaldi) — дармовы сеціўны агляднік, створаны кампаніяй «Вівальдзі Тэкноладжыз», заснаванай былым кіраўніком і стваральнікам «Опэра Софтўэр» Ёнам Стэфэнсанам фон Тэчнэрам[1].

Аглядальнік скіраваны на аматараў сеціўных тэхналёгіяў, карыстачоў, якім патрэбны больш, чым проста агляднік, і карыстачоў папярэдніх вэрсіяў аглядніка «Опэра», раззлаваных пераходам аглядніка «Опэра» з рухавіка «Прэста» на «Блінк», пазбавіўшым яго шматлікіх распаўсюджаных асаблівасьцяў[2]. «Вівальдзі» мае мэтай аднавіць старыя, распаўсюджаныя функцыі й асаблівасьці «Опэра 12», дадаючы новыя. Агляднік абнаўляюць штотыднёва. «Вівальдзі» здолеў павялічыць распаўсюджанасьць з моманту запуску першай праверачнай вэрсіі 27 студзеня 2015 году[3].

Летапіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вівальдзі» пачаў дзейнасьць у якасьці віртуальнай супольнасьці, замяніўшай «Маю Опэру», якую «Опэра Софтўэр» зачыніла ў сакавіку 2014.[4] Гэтае рашэньне раззлавала Ёна Стэфэнсана фон Тэчнэра, які меркаваў, што гэтая суполка дапамагла зрабіць агляднік «Опэра» тым, чым ён быў. Тэчнэр запусьціў «Вівальдзі Суполку» — віртуальную супольнасьць, накіраваную на забесьпяченьне зарэгістраваных карыстачоў дыскусійным сеціўным форумам, пляцоўкай для блогаў, і шматлікімі іншымі сеціўнымі службамі — каб замяніць зачыненую «Маю Опэру». Пазьней, 27 студзеня 2015 году, «Вівальдзі Тэкноладжыз» распачала выпрабаваньні першай тэхнічнай вэрсіі «Вівальдзі»[5].

Асабістасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вівальдзі» мае мінімалістычны інтэрфэйс з простымі шрыфтамі ды значкамі, і каляровую схему, якую можна зьмяніць суадносна з фонам і выглядам наведанай сеціўнай старонкі[6]. Агляднік таксама дазваляе карыстачам самастойна наладжваць зьнешні выгляд і разьмяшчэньне асобных элэмэнтаў[7]. «Вівальдзі» падтрымлівае групаваньне ўкладак і жэсты мышы.

Шэраг функцыяў, такіх як бакавая панэль, рэжым адлюстраваньня выяваў на сеціўнай старонцы, нататкі, візуальныя ўкладкі, кошык з зачыненымі ўкладкамі і шмат іньшых функцыяў былі перанесеныя з апошняй вэрсіі аглядніка «Опэра 12», зробленага на рухавіку «Прэста». Зьнешні выгляд аглядніка значна адрозьніваецца ад аглядніка «Опэра 12».

Беларускамоўны інтэрфэйс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агляднік мае беларусізаваны інтэрфэйс (беларускі афіцыйны правапіс), аднак беларускі клясычны правапіс пакуль адсутнічае. Заўвагі да перакладу беларускамоўнага інтэрфэйсу: словы "cookies" і "cookie" не перакладзеныя як бірка ці маркёр.

Аўтаперакладнік старонак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтаматычны перакладнік старонак у азіральніку «Вівальдзі» быў дадзены ў вэрсіі 4.0 (2312.24). У сьпісе моваў для перакладу старонак маецца беларуская мова (пакуль толькі афіцыйны правапіс).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]