Перайсьці да зьместу

Тайбэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тайбэй
Тайбэй

Тайбэ́й — сталіца Тайваня (уладамі Тайваня афіцыйна мянуецца «месцам часовага знаходжаньня ўраду Кітайскай Рэспублікі на час камуністычнага мецяжу»). Паводле пункта гледжаньня кіраўніцтва КНР Тайбэй — сталіца правінцыі Тайвань у складзе КНР.

Насельніцтва 2 630 191 чалавек (чэрвень 2008). Тайбэй разьмешчаны ў паўночнай частцы выспы Тайвань і акружаны аднайменным паветам. Горад знаходзіцца ў горнай мясцовасьці, і з трох бакоў — з паўночнай, паўднёвай і ўсходняй — яго атачаюць горы. Тайбэй — найважнейшы транспартны цэнтар Тайваня, дзе сходзяцца асноўныя чыгункі, кіроўныя на паўднёва-ўсход, у бок порта Дзілун, і на поўдзень, у бок гораду Гаосюн, а таксама новая лінія хуткаснай чыгункі Тайбэй — Гаосюн, уведзеная ў строй у студзені 2007 году. У 2003 годзе ў Тайбэі быў пабудаваны адзін з самых высокіх хмарачосаў сьвету — Тайбэй 101. Горад абслугоўваюць 2 аэрапорты — міжнародны Таоюань, разьмешчаны ў павеце Таоюань, і ўнутраных лініяў Сунгшан, марскі порт Дзілун на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы выспы. Горад Тайбэй — найважнейшы адукацыйны і ўнівэрсытэцкі цэнтар Тайваня. Сярод навучальных установаў найболей вядомы Тайванскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Тайбэй — таксама найбуйнейшы цэнтар сродкаў масавай інфармацыі Тайваня.

У 2007 году тамака прайшла Вікіманія.