Перайсьці да зьместу

Google Ads

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Google AdWords»)

AdWords — флагманскі рэклямны сэрвіс Google, празь які кампанія атрымлівае большую частку прыбытку. Агульны прыбытак ад рэклямы ў 2008 годзе склаў 21 мільярд даляраў.[1] AdWords прапануе рэклямнае прасоўваньне з аплатай за клік (PPC), таргетынг (накіраваньне на адмысловую аўдыторыю) рознага кшталту. Таргетынг па месцазнаходжаньню (геатаргетынг) прапануецца на лякальным, нацыянальным і міжнародным узроўні. Тэкставы рэклямны блёк складаецца з аднаго радку з загалоўкам і двума радкамі з рэклямным тэкстам. Банэры прымаюцца ў стандартных разрозьненьнях.

Да 2007 году[2] прапанаваўся сэрвіс Google Click-to-Call. Гэты сэрвіс дазваляў праглядальнікам рэклямы патэлефанаваць непасрэдна рэклямадаўцы: чалавек уводзіў свой нумар тэлефону, Google тэлефанаваў па гэтаму нумару і зьядноўваў з рэклямадаўцай. За тэлефонныя размовы плаціў Google. Падобнай функцыяй падчас пошуку некалі валодаў і сэрвіс мапаў Google Maps.

  1. ^ Financial Tables Google Investor Relations, запыт ад 2 студзеня 2010 году  (анг.)
  2. ^ Google Discontinues Click-to-Call and Related Links Google Operating System  (анг.)