Перайсьці да зьместу

Гугал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ґуґал»)

Ґуґал (па-ангельску: googol) — лік у дзесятковай сыстэме зьлічэньня ў выглядзе адзінкі з сотняю нулёў:

10100 = 10 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000 000.

Тэрмін «ґуґал» ня мае сур’ёзнай тэарэтычнай ці практычнай значнасьці. Лік бый вынайдзены для параўнаньня паміж вялікім лікам і бясконцасьцю, і з гэтай мэтай часам выкарыстоўваецца падчас навучаньня матэматыцы.