Перайсьці да зьместу

Google Map Maker

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Google Map Maker
Тып картаграфія
Даступныя мовы шматмоўная (у тым ліку і беларуская)
Уладальнік Google
Аўтар Google
Пачатак працы чэрвень 2008[1]
Канец працы 31 сакавіка 2017
Рэгістрацыя абавязковая
Актуальны стан зачынены (2017)
maps.google.com/mapmaker

Google Map Maker (па-беларуску: Картограф Google[2]) — картаграфічны сэрвіс ад Google, мэта якога, у адрозьненьне ад Google Maps — даць магчымасьць карыстальнікам самім дарабіць картаграфічную інфармацыю, адсутную, ці ў недакладным выглядзе, на мапах розных краінаў. Вынікам зьяўляецца праца супольнасьці, што падобнае да іншага картаграфічнага сэрвісу OpenStreetMap або WikiMapia, але, у адрозьненьне ад OSM, Google лічыць створаныя супольнасьцю мапы асабістай інтэлектуальнай маёмасьцю.

У выніку, пасьля пацьвярджэньня рэдагаваньняў, унёсак удзельнікаў сэрвісу стае бачным у выглядзе звыклых мапаў на Google Maps і Google Earth.

Па стане на 27 жніўня 2009 году сэрвіс даступны для наступных тэрыторыяў (маецца на ўвазе, што можна рабіць мапы на наступных тэрыторыях):[3]

Сэрвіс даступны не для ўсіх тэрыторыяў з бракам высокаякасных мапаў. Гэтак адбываецца, па большасьці варункаў, з-за браку якасьці фатаздымкаў гэтых тэрыторыяў.

17 жніўня 2009 году даступнай для рэдагаваньняў стала і тэрыторыя Беларусі.[4]