Sun Microsystems

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Офіс Sun у Санта-Клары, Каліфорнія

Sun Microsystems — амэрыканская карпарацыя, вытворца кампутараў, кампутарных кампанэнтаў, праграмнага забесьпячэньня й паслугаў інфармацыйных тэхналёгіяў, заснаваная 24 лютага 1982 року. 27 студзеня 2010 року Sun была набыта карпарацыяй Oracle за 7.4 млрд даляраў — згодна з дамовай, падпісанай 20 красавіка 2009 року.

Прадукцыя кампаніі ўлучае сэрверы й працоўныя станцыі, сыстэмы захоўваньня зьвестак, сродкі распрацоўкі і г.д. Сярод выбітных прадуктаў — плятформа Java (у тым ліку адпаведная мова праграмаваньня Java), база зьвестак MySQL, апэрацыйная сыстэма Solaris (разам з OpenSolaris), пакет офісных праграмаў OpenOffice ды інш.

Кампанія Sun — папулярызатар адкрытых сыстэмаў увогуле (такіх як UNIX), а таксама адзін з буйнейшых укладальнікаў у праграмнае забесьпячэньне з адкрытым кодам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Sun Microsystemsсховішча мультымэдыйных матэрыялаў