Маўнтын-Вію
| Маўнтын-Вію | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | ЗША | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Каліфорнія | ||||
| Акруга | Санта-Клара | ||||
| Горад з | 1902 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 31,7 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 32 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 37°23′34″ пн. ш. 122°02′31″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 650 | ||||
| Паштовыя індэксы | 94035, 94039—94043 | ||||
| Сайт | mountainview.gov | ||||
| Маўнтын-Вію на мапе ЗША ± Маўнтын-Вію | |||||
Ма́ўнтын-Ві́ю (па-ангельску: Mountain View) — места ў акрузе Санта-Клара, штат Каліфорнія. Места атрымала назву (па-беларуску: Від на горы) празь беспасярэднюю набліжанасьць да гораў Санта-Круз.[2] Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2000 году места мела 82 376 жыхароў[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Урадлівая зямля паміж гарамі Санта-Круз і берагамі паўднёвай часткі затокі Сан-Францыска калісьці была заселеная індзейскімі плямёнамі. Гішпанскія місіянэры выкарыстоўвалі гэтую зямлю як авечыя пашы[4].
У сярэдзіне XIX стагодзьдзі мэксыканцы спрабавалі разьвіваць тэрыторыю, у прыватнасьці ў 1842 годзе губэрнатар Альта-Каліфорніі надаў зямлю ў рэгіёне Хуану Альварада Франсіска Эстрадзе. У 1852 годзе, ужо па заваёве Каліфорніі, сюды прыбылі пасяленцы з ЗША. На пачатку XX стагодзьдзя гэтае месца стала пунктам адпраўкі садавіны і збожжа, а таксама цэнтрам выдавецтва рэлігійнай літаратуры[5].
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Маўнтын-Вію ёсьць адным з ключавых гарадоў, якія складаюць Крамянёвую даліну. Тут разьмешчаныя шматлічоныя офісы і штаб-кватэры розных вядомых тэхналягічных кампаніяў, што маюць тут штаб-кватэры або значныя офісы. Станам на 2026 год у месьце маюцца сядзібы такіх буйных тэхкампаніяў, як то Google[6] і Intuit[7][8].
Па галасаваньні ў 2015 годзе за паступовае павышэньне мінімальнага заробку, у сьнежні 2017 году гарадзкая рада места ўвяла абавязковы мінімальны заробак у 15 даляраў ЗША, што распаўсюджвалася на ўсіх работнікаў, што працуюць два або больш гадзінаў на тыдзень[9]. Пачынаючы з 1 студзеня 2019 году, мінімальны заробак павінен быў карэктавацца штогод на падставе рэгіянальнага індэксу спажывецкіх цэнаў рэгіёну Сан-Францыска, Оўклэнду і Сан-Хасэ[9]. 30 сьнежня 2018 году было абвешчана, што мінімальны заробак у Маўнтын-Вію ўзвысіцца да 15,65 даляраў з 1 студзеня 2019 году, пры гэтым павышэньне было адкладзенае на год для шэрагу кампаніяў[10]. Станам на студзень 2026 году мінімальны заробак у месьце быў роўны 19,70 далярам на гадзіну.
У месьце сярод іншых таксама маюцца офісы кампаніяў AOL, Майкрасофт, Mozilla Foundation, Нокія, Opera Software[11], Red Hat, VeriSign.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ Munro-Fraser, J. P. History of Santa Clara County, California. San Francisco: Alley, Bowen & Co. Ст. 262. (анг.)
- ↑ Explore Census Data. United States Census Bureau.
- ↑ Perry, Nicholas Mountain View. — Arcadia Publishing. — ISBN 9780738595764
- ↑ Mountain View, California, United States Encyclopedia Britannica
- ↑ Silicon Valley might get some relief from high housing prices — Google will build nearly 10,000 homes near its new campus. Business Insider (12.2017).
- ↑ Worldwide Office Locations. Intuit.com.
- ↑ Layoffs strike as Firefox's Mozilla reworks Asian operations. CNET (01.2018).
- 1 2 Mountain View: Minimum wage reaches $15 an hour on Monday // Mercury News, 12.2017 г.
- ↑ Seldon, Aja (12.2018) Minimum wage goes up in California on Jan. 1, 2019. KRON.
- ↑ Opera Offices (анг.)