Google Finance
Google Finance | |
![]() | |
Тып | правайдар фінансавай інфармацыі |
---|---|
Даступныя мовы | Беларуская і звыш 100 іншых (2015) |
Уладальнік | |
Аўтар | |
Пачатак працы | 21 сакавіка 2006 (17 гадоў таму) |
Камэрцыйны? | так |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Актуальны стан | Дзейны |
google.com/finance |
Google Finance — правайдар фінансавай інфармацыі, які належыць компании Google Inc.. З дапамогай Google Finance можна было сачыць за курсамі валют, цэнамі на акцыі міжнародных кампаній і іншай фінансавай інфармацыяй.
Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сэрвіс Google Finance прадастаўляе доступ да фінансавай інфармацыі аб большасьці транснацыянальных кампаній. Даступная інфармацыя па каціроўкам і рэйтынгі каштоўных папер, прэс-рэлізы і фінансавыя справаздачы кампаній. Па кожнай кампаніі адлюстроўваюцца вынікі агрэгатараў з Google News і Google Blog Search [1].
Гістарычныя дадзеныя даступныя ў выглядзе графікаў, рэалізаваных па тэхналёгіі Adobe Flash.
Сайт прапануе шэраг сэрвісаў для кіраваньня асабістай фінансавай інфармацыяй.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кампанія Google Inc. запусьціла сэрвіс Google Finance 21 сакавіка 2006[2].
12 сьнежня 2006 году адбылося значнае зьмяненьне хатняй старонкі і напаўненьня сэрвісу. У прыватнасьці стала даступная інфармацыя аб валютах і розных сэктарах рынку. Дадаўся інструмэнт Google Trends. Дададзеныя Гістарычныя дадзеныя па катыроўках каштоўных папер за больш чым 40 гадоў.
У чэрвені 2008 году сталі даступныя бягучыя каціроўкі каштоўных папер з NASDAQ і Нью-Ёрскай фондавай біржы ў межах партнэрскіх дамоваў з сайтам Google[3][4][5].
18 лістапада 2008 году на старонках праекта пачала паказвацца рэкляма.
У жніўні-верасьні 2009 году быў запушчаны апераджальны індыкатар для інвэстараў — Google Domestic Trends[6], заснаваны на аналізу пошукавых запытаў.
У Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Старонка праекту 24 жніўня 2022 году перастала адкрываецца ў Беларусі. Гэта выклікана міжнароднымі санкцыямі. Пры спробе адкрыць старонку зьяўляецца паведамленьне: «У цяперашні час Google Фінансы недаступныя, бо некаторыя міжнародныя пастаўшчыкі дадзеных больш не падтрымліваюць ваш рэгіён. Калі ласка, правярайце наяўнасьць новых абнаўленьняў»[7].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Search Engine Watch — Google Finance’s Untrusted Links and Spotting Nofollow — November 26, 2006 Шаблён:Wayback Шаблён:Webarchive
- ^ Spring is the season for love (and data) Шаблён:Wayback // Афіцыйны блёг.
- ^ Kirkpatrick, Marshall. «Google Finance and the Real Time Web» Шаблён:Wayback Шаблён:Webarchive. Read Write Web, June 2, 2008.
- ^ Webware — Google Finance gets real-time NYSE ticker updates — Josh Lowensohn — June 24, 2008 Шаблён:Wayback
- ^ Google Finance теперь дает котировки NASDAQ без посредников.
- ^ Google Domestic Trends Архіўная копія ад 2016-09-09 г.
- ^ У Беларусі перастаў працаваць сэрвіс Google Фінансы, Радыё Свабода, 24-08-2022