Google Chrome

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Google Chrome
Google Chrome icon (September 2014).svg
Google Chrome.png
Распрацоўка Google
Апошняя вэрсія 46.0.2490.71 (13 кастрычніка 2015 г.; 3 гады таму[1])
Напісаны на C++, Асэмблер
АС Microsoft Windows
Mac OS X
Linux
Тып браўзэр
Ліцэнзія BSD
Афіцыйная старонка google.com/chrome

Google Chromeбраўзэр з адкрытым кодам, распрацаваны кампаніяй Google, для адлюстраваньня зьвестак выкарыстоўваецца рухавік WebKit, распрацаваны для браўзэра Apple Safari на аснове KHTML. Першая публічная бэта-вэрсія для Microsoft Windows выйшла 2 верасьня 2008 году. Браўзэр распаўсюджваецца на ўмовах адмысловай ліцэнзіі EULA. Частка кода браўзэра, або ўвесь код адкрыты пад назвай «Chromium» пад ліцэнзіяй тыпу BSD і іншымі. Афіцыйны пераклад існуе на больш як 30 моваў, аднак не на беларускую, хоць саматужны пераклад на беларускую мову зрабілі 4 верасьня 2008 году[2].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адрозьненьне ад іншых браўзэраў, у Chrome кожная ўкладка зьяўляецца асобным працэсам. У выпадку, калі працэс апрацоўкі зьмесціва ўкладкі завісьне, яго можна будзе зачыніць бяз рызыкі страціць усё зьвесткі ў браўзэры.

У Chrome для апрацоўкі сцэнараў JavaScript выкарыстоўваецца рухавік V8 JavaScript. Паводле тэсту хуткасьці[3], хуткасьць апрацоўкі скрыптоў у Chrome прыкладна адпавядае хуткасьці апошніх вэрсіяў браўзэра Opera з каэфіцыентам 1,2Х (Opera 9.50a = 1.0Х, Opera 9.23 = 1.1Х, Safari 3.0.3 = 1.3Х).

Бязь ведама карыстача адпраўляе на сэрверы Гугла:

  1. нумары вэрсіяў браўзэра й іншых праграмаў Google, усталяваных на кампутары;
  2. пошукавыя запыты;
  3. уведзеныя вэб-адрасы, у тым ліку нязнойдзеныя;
  4. весткі аб вэрсіях Windows і DirectX;
  5. сеціўны адрас карыстача[4].

Гісторыя выданьняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2 верасьня 2008 — кампанія Google абвясьціла аб выпуску ўласнага браўзэра Chrome. Першапачаткова Chrome выпушчаны толькі пад Microsoft Windows, пазьней плянуецца стварыць вэрсіі для апэрацыйных сыстэмаў Linux і Mac OS X.

Першае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 сьнежня 2008 году[5] Гугл выпусьціў Chrome 1.0 з наступнымі складнікамі ды ўласьцівасьцямі:

  1. рухавік V8 JavaScript, што выкарыстоўвае віртуальную машыну для агляду й паскарэньня выкананьня яваскрыптоў;
  2. адчынены рухавік вырысоўваньня WebKit;
  3. адасобленасьць укладак і надбудоваў як асобных працэсаў дзеля абароны ад шкоднаснага коду;
  4. падтрымка абароны ад фішынгу й шкоднасных сайтаў;
  5. падтрымка абароны перадачы дадзеных;
  6. вакно закладак[6].

Другое[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 траўня 2009 году пабачыла сьвет другое выданьне з наступнымі зьменамі:

  1. магчымасьць групаваць і перамяшчаць укладкі;
  2. падтрымка поўнаэкраннага выгляду (пераход ажыцьцяўляецца клявішай F11);
  3. аўтазапаўненьне формаў[7];
  4. магчымасьць рэдагаваць сьпіс хуткіх спасылак на часта наведваныя сайты, разьмешчаны на экране новай укладкі[8].

Трэцяе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 верасьня 2009 году адбыўся выпуск трэцяга выданьня праграмы з наступнымі абнаўленьнямі:

  1. паскарэньне яваскрыпт-рухавіка на 25% (параўнальна з другім выданьнем);
  2. падтрымка тэмаў;
  3. скасаваньне пошукавага поля ў адчыненай укладцы[9];
  4. падтрымка загрузкі старонкі разам з разьмешчаным на ёй відэафайлам[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tina Zhou (13 кастрычніка 2015) Stable Channel Update(анг.) Chrome Releases
  2. ^ Google Chrome — ужо і па-беларуску// Наша Ніва. 4 верасьня 2008
  3. ^ Web Browser Javascript Benchmark (анг.)
  4. ^ «Цікаўныя» браўзэры шпіёняць за карыстачамі// Беларускія навіны ІТ. 24 красавіка 2009
  5. ^ Выйшла фінальная версія Google Chrome// Беларускія навіны ІТ. 12 сьнежня 2008
  6. ^ Павел Міхайлаў. Google Chrome 1.0: вартасці і недахопы навінкі// Беларускія навіны ІТ. 19 сьнежня 2008
  7. ^ Google выпусціла Chrome 2// Беларускія навіны ІТ. 22 траўня 2009
  8. ^ Браўзэр Google Chrome стаў на 30% хутчэй// Беларускія навіны ІТ. 25 траўня 2009
  9. ^ Выйшла стабільная версія браўзэра Google Chrome 3.0// Беларускія навіны ІТ. 16 верасьня 2009
  10. ^ Google выпусціла Chrome 3.0// Беларускія навіны ІТ. 16 верасьня 2009

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Google Chromeсховішча мультымэдыйных матэрыялаў