Трашкуны
Трашкуны | |||||
лет. Troškūnai | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1696 | ||||
Горад з: | 1956 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Раён: | Анікштаўскі | ||||
Вышыня: | 84 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 486 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 381 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-29033 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°35′10″ пн. ш. 24°52′10″ у. д. / 55.58611° пн. ш. 24.86944° у. д.Каардынаты: 55°35′10″ пн. ш. 24°52′10″ у. д. / 55.58611° пн. ш. 24.86944° у. д. | ||||
Трашкуны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Трашку́ны (па-летувіску: Troškūnai) — горад у цэнтральнай Летуве, знаходзіцца ў Анікштаўскім раёне Уцянскага павету. Зьяўляецца адным з самых маленькіх гарадоў Летувы. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 480 чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя гістарычныя згадкі пра Трашкуны адносяцца да 1696 году. Бэрнардынцамі Ўладзіславам і Ганнай Сакалоўскімі былі пабудаваны касьцёл і манастыр. Паселішча знаходзілася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Трашкулы лічацца месцам нараджэньня Канстатнытаса Сырвідаса[1], які лічыцца заснавальнікам летувіскай пісьменнасьці. У 1795 годзе Трышкуны трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. Падчас Першай сусьветнай вайны зь лета 1915 году Трашкуны былі занятыя нямецкімі войскамі. З 1940 году да 1991 году Трашкуны ўваходзілі ў склад Летувіскай ССР, СССР. Гарадзкія правы Трашкуны атрымалі ў 1956 годзе. Герб Трашкунаў быў зацьверджаны 2 чэрвеня 2003 году. Аўтарам выявы гербу стаў Роландас Рымкунас (Rolandas Rimkūnas)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://encyklopedia.pwn.pl/?msg=-404 //Internetowa encyklopedia PWN
- ^ Rolandas Rimkūnas. Gyvenimo aprašymas