Францішак (папа рымскі): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Франциск_(папа_римский)?oldid=64073575
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Цікавосткі: выпраўленьне спасылак
Радок 94: Радок 94:


== Цікавосткі ==
== Цікавосткі ==
Любімымі пісьменьнікамі Папа называе [[Хорхэ Луіс Борхес|Хорхэ Луіса Борхеса]], [[Леапольда Марэчаль|Леапольда Марэчаля]], а таксама [[Фёдар Дастаеўскі|Фёдара Дастаеўскага]] і [[Гілберт Кіт Чэстэртан|Гілберта Чэстэртана]]. Аматар [[футбол]]у.
Любімымі пісьменьнікамі Папа называе [[Хорхэ Люіс Борхэс|Хорхэ Люіса Борхэса]], [[Леапольда Марэчаль|Леапольда Марэчаля]], а таксама [[Фёдар Дастаеўскі|Фёдара Дастаеўскага]] і [[Гілбэрт Кіт Чэстэртан|Гілбэрта Чэстэртана]]. Аматар [[футбол]]у.


Францішак стаў першым Папам Рымскім, ад імя якога 11 кастрычніка 2013 году ў [[Беларусь]] быў перададзены дакумэнт на [[беларуская мова|беларускай мове]], які ўяўляе сабой падзяку Ядвізе Пастарнак, жыхарцы в. [[Муляры (Вілейскі раён)]], за служэньне Касьцёлу. Дакумэнт быў урачыста перададзены [[Апостальскі нунцый у Беларусі|Апостальскім нунцыем у Беларусі]] [[арцыбіскуп]]ам [[Клаўдзіа Гуджэроці]]<ref>[http://news.belta.by/by/news/society?id=736063 Упершыню ў гісторыі Папа Рымскі перадаў у Беларусь дакумент на беларускай мове] // [[БЕЛТА]]</ref>.
Францішак стаў першым Папам Рымскім, ад імя якога 11 кастрычніка 2013 году ў [[Беларусь]] быў перададзены дакумэнт на [[беларуская мова|беларускай мове]], які ўяўляе сабой падзяку Ядвізе Пастарнак, жыхарцы в. [[Муляры (Вілейскі раён)]], за служэньне Касьцёлу. Дакумэнт быў урачыста перададзены [[Апостальскі нунцый у Беларусі|Апостальскім нунцыем у Беларусі]] [[арцыбіскуп]]ам [[Кляўдыё Гуджэроцьці]]<ref>[http://news.belta.by/by/news/society?id=736063 Упершыню ў гісторыі Папа Рымскі перадаў у Беларусь дакумент на беларускай мове] // [[БЕЛТА]]</ref>.


Францішак аддае перавагу сьціпламу ладу жыцьця, адмовіўшыся ад лімузіну з асабістым кіроўцам на карысьць выкарыстаньня грамадзкага транспарту й тулячыся ў маленькай кватэры<ref name="vatykan.radio"/>.
Францішак аддае перавагу сьціпламу ладу жыцьця, адмовіўшыся ад лімузіну з асабістым кіроўцам на карысьць выкарыстаньня грамадзкага транспарту й тулячыся ў маленькай кватэры<ref name="vatykan.radio"/>.

Вэрсія ад 14:26, 1 жніўня 2014


Яго сьвятасьць[d]
Францішак
Franciscus PP.
Рымскі папа
Першы афіцыйны партрэт Папы Францішка
Першы афіцыйны партрэт Папы Францішка
ЦаркваКаталіцкая Царква
АрхідыяцэзіяАрхідыяцэзія Буэнас-Айрэсу
Абраны13 сакавіка 2013
Пачатак папства19 сакавіка 2013
ПапярэднікБэнэдыкт XVI
Пасьвечаньні
Ардынацыя 13 сьнежня 1969
 Рамонам Хасэ Кастэльянам
Кансэкрацыя 28 чэрвеня 1992
 Антоніё Кварасына
Кардынальства 21 лютага 2001
 Янам Паўлам II
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніХорхэ Марыё Бэргольё
Нарадзіўся 17 студзеня 1936 (88 гадоў)
Буэнас-Айрэс, Аргентына
Дэнамінацыякаталіцтва[1]
Бацькі Марыё Хасэ Бэргольлё[d]
Рэджына Марыя Сывары[d]
Адукацыя
Заняткірыма-каталіцкі ксёндз, хімік, пісьменьнік, тэоляг, прапаведнік, спавядальнік, pastor, рымска-каталіцкі біскуп, каталіцкі біскуп
ДэвізMiserando atque eligendo
Подпісподпіс
Гербгерб

Франці́шак[2] (па-лацінску: Franciscus PP.), сьвецкае імя Хорхэ Марыё Бэргольлё (па-гішпанску: Jorge Mario Bergoglio; нар. 17 сьнежня 1936, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — 266-ы папа рымскі з 13 сакавіка 2013 году[3], аргентынскі кардынал. Першы папа ў гісторыі, які нарадзіўся ў Амэрыцы, першы папа з Паўднёвага паўшар’я, і першы папа-езуіт.

Імя для свайго пантыфікату ён абраў у гонар сузаснавальніка Таварыства Ісуса Францішка Ксавэра[a].

Жыцьцяпіс

Хорхэ Марыё Бэргольлё нарадзіўся ў Аргентыне ў сям’і італьянскага эмігранта, чыгуначнага рабочага. Малодшы зь пяці дзяцей. Атрымаў дыплём хіміка-тэхноляга. Вучыўся ў сэмінарыі Вілья-Дэвота ў Буэнас-Айрэсе. Уступіў у ордэн езуітаў 11 сакавіка 1958[4]. Навіцыят праходзіў у Чылі (гуманітарныя навукі), затым працягнуў сваю адукацыю ў коледжы сьвятога Язэпа ў Буэнас-Айрэсе, дзе атрымаў ліцэнцыят па філязофіі. Выкладаў літаратуру, філязофію і багаслоўе ў трох каталіцкіх коледжах Буэнас-Айрэса.

13 сьнежня 1969 Бэргольлё быў пасьвечаны ў сьвятары Рамонам Хасэ Кастэльянам, тытулярным арцыбіскупам Ёмніюму(it). Прызначаны прафэсарам тэалягічнага факультэту ў коледжы Сан-Мігель у аргентынскай сталіцы. У 1970-я гады займаў розныя пасады ў езуіцкім ордэне Аргентыны.

Уражанае ягонымі навыкамі лідара кіраўніцтва езуіцкага ордэну ў рэшце рэшт павысіла Бэргольлё, і ён у 19731979 зьяўляўся правінцыялам Аргентыны. У 1980 быў прызначаны рэктарам сваёй альма-матэр — сэмінарыі сьвятога Язэпа. Займаў гэтую пасаду да 1986. Затым у Нямеччыне скончыў сваю доктарскую дысэртацыю і вярнуўся на радзіму як спавядальнік і духоўны дырэктар Кордаўскага арцыбіскупства, дзе ягоным непасрэдным начальнікам быў кардынал Раўль Прыматэста.

Дапаможны біскуп Буэнас-Айрэсу з тытулам тытулярнага біскупа Аукі (20 траўня 1992 — 3 чэрвеня 1997). 27 чэрвеня 1992 арцыбіскупам Антоніё Кварасіна пасьвечаны ў біскупы ў катэдральным саборы Буэнас-Айрэсу. Каад’ютар (біскуп з правам спадчыны япархіі) арцыбіскуп Буэнас-Айрэса (3 чэрвеня 1997 — 28 лютага 1998). Арцыбіскуп Буэнас-Айрэсу з 28 лютага 1998. Вялікі канцлер Каталіцкага ўнівэрсытэту Аргентыны. Кардынал-сьвятар (с 21 лютага 2001) з тытулам царквы сьвятога Робэрта Беларміна.

На працягу 15 гадоў быў арцыбіскупам Буэнас-Айрэсу і прымасам (найвышэйшай духоўнай асобай) Аргентыны. Бэргольлё заклікаў духавенства і паству выступіць супраць абортаў і эўтаназіі. Ён пацьвердзіў царкоўнае вучэньне па асуджэньні гомасэксуалізму, хоць і заклікае не зьневажаць гомасэксуалістаў. Ён рашуча выступае супраць заканадаўства, уведзенага ў 2010 годзе ўрадам Аргентыны, якое дазваляе аднаполыя шлюбы.

У 2005 годзе супраць кардынала Бэргольлё спрабавалі завесьці крымінальную справу. Яго абвінавачвалі ў дамоўленасьці з хунтай у 1976 годзе падчас «бруднай вайны», каб скрасьці двух сьвятароў-езуітаў. Гэтым сьвятарам Бэргольлё прапанаваў пакінуць службу, каб не нэрваваць улады, у той час як ксяндзы заклікалі да зьвяржэньня ўлады. Але ніякіх доказаў віны Хорхэ Бэргольлё не было.

На канкляве 13 сакавіка 2013 году Хорхэ Марыё Бэргольлё быў абраны новым Папам Рымскім. Прыняў імя Францішак у гонар сьвятога Францішка з Асізі. Гэта першы папа-лацінаамэрыканец, першы — папа-езуіт.

Акрамя гішпанскай, вольна размаўляе на італьянскай і нямецкай мовах.

Цікавосткі

Любімымі пісьменьнікамі Папа называе Хорхэ Люіса Борхэса, Леапольда Марэчаля, а таксама Фёдара Дастаеўскага і Гілбэрта Чэстэртана. Аматар футболу.

Францішак стаў першым Папам Рымскім, ад імя якога 11 кастрычніка 2013 году ў Беларусь быў перададзены дакумэнт на беларускай мове, які ўяўляе сабой падзяку Ядвізе Пастарнак, жыхарцы в. Муляры (Вілейскі раён), за служэньне Касьцёлу. Дакумэнт быў урачыста перададзены Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Кляўдыё Гуджэроцьці[5].

Францішак аддае перавагу сьціпламу ладу жыцьця, адмовіўшыся ад лімузіну з асабістым кіроўцам на карысьць выкарыстаньня грамадзкага транспарту й тулячыся ў маленькай кватэры[4].

Крыніцы

Заўвагі
  1. ^ Паводле інфармацыі Ватыканскага радыё

Вонкавыя спасылкі

Францішак (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў