Кляўдыё Гуджэроцьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кляўдыё Гуджэроцьці
per orientalem viam
per orientalem viam
тытулярны біскуп Равэльлё
2001 — цяперашні час
Папярэднік: Ганс Швэмэр
Апостальскі нунцый у Азэрбайджане, Армэніі і Грузіі
2001 — 2011
Папярэднік: Пэтэр Штэфан Цыбрыген
Апостальскі нунцый у Беларусі
2011 — 2015
Папярэднік: Марцін Відавіч
Наступнік: Габар Пінтэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 кастрычніка 1955 (63 гады)
Сьцяг Італіі Вэрона
Узнагароды:
Ордэн Францішка Скарыны

Кля́ўдыё Гуджэро́цьці (7 кастрычніка 1955, Вэрона, Італія) — рыма-каталіцкі тытулярны арцыбіскуп Равэльлё, дыплямат.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 году ў Вэроне (Італія). Скончыў факультэт усходніх моваў і літаратуры пры Вэнэцыянскім дзяржаўным унівэрсытэце «Cà Foscari», атрымаў вучоную ступень магістра навукі сьвятой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце сьв. Анзэльма ў Рыме.

Сьвятарскае пасьвячэньне атрымаў 29 траўня 1982 году.

Выкладаў у Тэалягічным коледжы сьвятога Зянона, Інстытуце экумэнічных студыяў «Сан-Бэрнардына», унівэрсытэтах Вэнэцыі, Падуі і Рыму, Папскага Грыгарыянскага ўнівэрсытэту і Папскага ўсходняга інстытуту. Аўтар некалькіх кнігаў і дасьледаваньняў па ўсходняй хрысьціянскай традыцыі, асабліва армянскай, і літургіі.

У 1985 годзе паступіў на служэньне ў Апостальскую Сталіцу ў Кангрэгацыю па справах усходніх Касьцёлаў, быў сакратаром кардынала Акіле Сыльвэстрыні.

7 сьнежня 2001 году прызначаны Апостальскім нунцыем у Армэніі і Грузіі, узьведзены ў званьне тытулярнага біскупа Равэльлё. 13 сьнежня 2001 прызначаны Апостальскім нунцыем у Азэрбайджане.

6 студзеня 2002 году ў Саборы Сьвятога Пятра ў Ватыкане атрымаў біскупскую сакру. Галоўным кансэкратарам быў папа Ян Павал II.

15 ліпеня 2011 году прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Марцін Відавіч
Апостальскі нунцый у Беларусі
15 ліпеня 2011 — цяпер
Наступнік
'