Хорхэ Люіс Борхэс
Хорхэ Люіс Борхэс | |
Jorge Luis Borges | |
![]() Борхэс (1951) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Хорхэ Франсыска Ісыдара Люіс Борхэс Асэвэда |
Нарадзіўся | 24 жніўня 1899[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][14] Буэнас-Айрэс, Аргентына[15][16] |
Памёр | 14 чэрвеня 1986[1][2][3][4][5][6][7][8][9][14] (86 гадоў) Жэнэва, Швайцарыя[17][18] |
Пахаваны | Могілкі Каралёў |
Бацькі | Хорхэ Гільерма Борхэс Леанор Асэвэда Суарэс |
Сужэнец | Эльса Астэтэ Мільян[19] і Марыя Кадама[19] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, публіцыст, паэт, эсэіст, бібліятэкар |
Гады творчасьці | 1919—1986 |
Жанр | аповед, верш, эсэ |
Мова | гішпанская |
Дэбют | часопіс «Грэцыя», 31 жніўня 1919 |
Прэміі | Ерусалімская прэмія (1971) |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Хо́рхэ Люі́с Бо́рхэс (па-гішпанску: Jorge Luis Borges( audio); 24 жніўня 1899, Буэнас-Айрэс — 14 чэрвеня 1986, Жэнэва) — аргентынскі празаік, паэт, публіцыст. Борхэс вядомы перш за ўсё ляканічнымі празаічнымі фантазіямі, якія часта хаваюць пад сабой развагі аб сур’ёзных навуковых праблемах ці прымаюць форму прыгодніцкіх або дэтэктыўных гісторыяў[20]. Эфэкт праўдзівасьці выдуманых падзеяў дасягаецца ў Борхэса ўводзінамі ў аповед эпізодаў аргентынскае гісторыі ды імёнаў пісьменьнікаў-сучасьнікаў, фактаў уласнае біяграфіі. У 1920-я гады стаў адным з заснавальнікаў авангардызму ў гішпанамоўнай лацінаамэрыканскай паэзіі.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Хорхэ Люіс Борхэс нарадзіўся ў 1899 годзе ў Буэнас-Айрэсе. Яго поўнае імя — Хорхэ Франсыска Ісыдара Люіс Борхэс Асэвэда (гішп. Jorge Francisco Isidoro Luis Borges Acevedo), аднак паводле аргентынскай традыцыі ён яго не скарыстоўваў. У жылах Хорхэ Люіса цякла кроў гішпанцаў, ірляндцаў, а таксама партугальскіх габрэяў, аднак сам ён дадаваў да гэтага сьпісу яшчэ й баскскую, андалюскую, ангельскую й нарманскую.
Сям’я Борхэса зьехала ў Эўропу ў 1914 годзе, а потым у Гішпанію ў 1919 годзе. Адразу пасьля пераезду, 31 сьнежня 1919 г., часопіс «Грэцыя» надрукаваў першы верш Хорхэ Люіса Борхэса. Нават яго раньнія творы ўражвалі глыбінёй думак, ведамі моваў і філязофіі, віртуозным валоданьнем словам. У 1921 годзе Борхэс вярнуўся на радзіму. Да 1930 году ён скончыў напісаньне сямі кніг, заснаваў тры часопісы й супрацоўнічаў яшчэ з дванаццацьцю. Борхэс стаў першым гішпанамоўным паэтам-авангардыстам у Лацінскай Амэрыцы. У канцы 1930-х ён зьвярнуўся да прозы.
З 1937 году ён працаваў у бібліятэцы. У гэты час ён стварыў безьліч празаічных фантазіяў, якія маскіравалі сур’ёзныя разважаньні на тэму праблемаў навукі, часам яны таксама прымалі выгляд дэтэктыўнай ці прыгодніцкай прозы. У той жа момант яго выдуманыя сюжэты й героі здаюцца праўдзівымі, бо Борхэс скарыстоўваў факты з аргентынскае гісторыі, імёны пісьменьнікаў-сучасьнікаў й уласныя ўспаміны.
Пісьменьнік ня меў ані жонкі, ані дзяцей, таму ён адчуваў моцную прыхільнасьць да сястры й маці. Ён памёр у Жэнэве 14 чэрвеня 1986 году. У 2004 годзе адкрылі яго помнік у Лісабоне.
Пасьля сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Борхэс быў пахаваны на жэнэўскіх Могілках Каралёў, непадалёк ад Жана Кальвіна. У лютым 2009 году Нацыянальны кангрэс Аргентыны павінен быў разгледзець законапраект аб вяртаньні ў Буэнас-Айрэс праху Хорхэ Люіса Борхэса. Гэтая ініцыятыва зыходзіла ад прадстаўнікоў літаратурных колаў, аднак удава пісьменьніка, якая ўзначальвае фонд яго імя, пярэчыць супраць перанясеньня рэштак Борхэса ў Аргентыну[21].
У 2008 годзе ў Лісабоне быў адчынены помнік Борхэсу. Кампазыцыя, адлітая па эскізе земляка літаратара Фэдэрыка Брука, па меркаваньні аўтара, глыбока сымбалічная. Яна ўяўляе сабой гранітны маналіт, у якім інкруставаная бронзавая далонь Борхэса. Як лічыць скульптар, які ў 80-е гады зрабіў з рукі пісьменьніка зьлепак, гэта сымбалізуе самага творцу і яго «паэтычны дух». На адкрыцьці манумэнта, усталяванага ў адным з паркаў у цэнтры гораду, прысутнічала ўдава пісьменьніка Марыя Кодама, якая ўзначальвае фонд яго імя, бачныя дзеячы партугальскай культуры, у тым ліку Нобэлеўскі ляўрэат Жазэ Сарамага.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сам Борхэс так апісаў свой уступ у літаратуру:
![]() |
З самага майго дзяцінства, калі бацька застаўся сьляпым, у сям’і моўчкі мелася на ўвазе, што мне належыць зьдзейсьніць у літаратуры то, чаго абставіны не далі зрабіць майму бацьку. Гэта выглядала зразумелым само сабою (а гэткае перакананьне найбольш мацнейшае, чым проста выкананьне жаданьняў). Зрабілася так, што я стаў пісьменьнікам. Пачаў я пісаць у шэсьць ці сем гадоў. | ![]() |
—Асабістая біяграфія, 1961 |
Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Складанкі апавяданьняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1935 «Усеагульная гісторыя ганьбы» (Historia universal de la infamia)
- 1944 «Выдумкі» (Ficciones)
- 1944 «Вынаходзтвы» (Artificios)
- 1949 «Алеф» (El Aleph)
- 1949 «Дзелацель» (El Hacedor)
- 1951 «Сьмерць і компас» (La muerte y la brújula)
- 1965 «Для шасьці струн» (Para las seis cuerdas)
- 1970 «Паведамленьне Броўды» (El informe de Brodie)
- 1975 «Кніга пяску» (El libro de arena)
- 1983 «Памяць Шэксьпіра» (La memoria de Shakespeare)
Эсэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1925 «Расьсьледаваньні» (Inquisiciones)
- 1926 «Памеры маёй надзеі» (El tamano de mi esperanza)
- 1928 «Мова аргентынцаў» (El idioma de los argentinos)
- 1930 «Эварыста Кар’ега» (Evaristo Carriego)
- 1932 «Абмеркаваньне» (Discusion)
- 1936 «Гісторыя вечнасьці» (Historia de la eternidad)
- 1952 «Новыя расьсьледаваньні» (Otras inquisiciones)
- 1980 «Сем вечароў» (Siete noches)
- 1982 «Дзевяць эсэ пра Дантэ» (Nueve ensayos dantescos)
- 1984 «Атлас» (Atlas)
Паэзія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1923 «Сьпёка Буэнас-Айрэса» (Fervor de Buenos Aires)
- 1925 «Месяц насупраць» (Luna de enfrente)
- 1929 «Сшытак пляцу Сан-Мартын» (Cuaderno San Martin)
- 1960 «Творца» (El hacedor)
- 1964 «Іншы, той жа самы» (El otro, el mismo)
- 1965 «Для шасьці струн» (Para las seis cuerdas)
- 1969 «Хвала ценю» (Elogio de la sombra)
- 1972 «Золата тыграў» (El oro de los tigres)
- 1975 «Патаемная ружа» (La rosa profunda)
- 1976 «Жалезная манэта» (La moneda de hierro)
- 1977 «Гісторыя ночы» (Historia de la noche)
- 1977 «Адрох’ё» (Adrogué)
- 1981 «Тайнапіс» (La cifra)
- 1985 «Змоўшчыкі» (Los conjurados)
Анталёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1961 «Асабістая біяграфія» (Antología personal)
- 1968 «Новая асабістая біяграфія» (Nueva antología personal)
- 1976 «Кніга сноў» (Libro de sueños)
- 1986 «Сшыткі палонных» (Textos cautivos)
- 2000 "Праца Борхэса ў часопісе «Сямейнае жыцьцё» (Borges en el hogar)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Find a Grave — 1995.
- ^ а б todotango.com
- ^ а б Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б NooSFere — 1999.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Store norske leksikon — 1978.
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834.
- ^ Vegetti Catalog of Fantastic Literature
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ Babelio — 2007.
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Борхес Хорхе Луис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ http://www.theguardian.com/books/2008/jun/10/jorgeluisborges
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118513532 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ Record #11892985q // агульны каталёг НБФ
- ^ а б http://www.me.gov.ar/efeme/jlborges/familia.html
- ^ Артыкул «БОРХЕС, ХОРХЕ ЛУИС» энцыкляпэдыі «Кругосвет»(рас.)
- ^ Аргентина потребует у Швейцарии останки Борхеса // Лента.ру
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вершы Борхеса на Дзеяслове
- Тямнічы цуд. Апавяданне
- Бабілёнская бібліятэка // Літаратура.org
- Расейскамоўны партал пра Борхэса
|
- Нарадзіліся 24 жніўня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
- Памерлі 14 чэрвеня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Жэнэве
- Камандоры ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Ляўрэаты прэміі Бальцана
- Камандоры францускага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Аргентынскія літаратары