Радзівілішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Xqbot (гутаркі | унёсак) у 06:49, 24 жніўня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Радзівілішкі
Radviliškis
Радзівілішкі
Герб Радзівілішкаў
Першыя згадкі: 1529
Горад з: 1923
Павет: Шавельскі
Плошча: 17,32 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

20 339
1 148
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°49′ пн. ш. 23°32′ у. д. / 55.817° пн. ш. 23.533° у. д. / 55.817; 23.533Каардынаты: 55°49′ пн. ш. 23°32′ у. д. / 55.817° пн. ш. 23.533° у. д. / 55.817; 23.533
Радзівілішкі на мапе Летувы
Радзівілішкі
Радзівілішкі
Радзівілішкі
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.radviliskis.lt/

Радзівілі́шкі (па-летувіску: Radviliškis) — горад у цэнтральнай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Радзівілішкаўскага раёна Шавельскага павета. Насельніцтва налічвае каля 20 тыс. чалавек. Радзівілішкі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.

Гісторыя

Упершыню паселішча узгадваецца ў 1529 годзе, калі яго заснаваў Кшыштаф Радзівіл. Назва пайшла ад фаміліі Радзівілаў, якія валодалі паселішчам з 1529 да 1764 года. У 1687 годзе вялікі князь Ян Сабескі падараваў гораду права мець свой кірмаш. Радзівілішкі некалькі разоў руйнаваліся расейскімі войскамі, а так сама цярпелі ад іншых заваёўнікаў. Пасьля чумы 17081710 гадоў у горадзе зусім не засталося жыхароў. У 1795 годзе, пасьля падзелу Рэчы Паспалітай, Радзівілішкі трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. У 1870 годзе праз паселішча прайшла чыгунка Ліепая — Ромны, а ў 1873 годзе — Радзівілішкі — Дзьвінск, пасьля чаго Радзівілішкі пачалі хутка разьвівацца.

У 1919 годзе Радзівілішкі трапілі ў склад Летувіскай Рэспублікі, дзе ў 1923 годзе атрымалі статус горада.

Вонкавыя спасылкі

Радзівілішкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў