Польска-савецкая вайна
Польска-савецкая вайна (1919—1921) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Польскія акопы ў Беларусі ў час бітвы на Нёмане, кастрычнік 1920 | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Аб’яднаныя Савецкія рэспублікі:[a] Польрэвкам | Польская Рэспубліка
Украінская НР[b] | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Міхаіл Тухачэўскі Сямён Будзённы | Юзэф Пілсудзкі Эдвард Рыдз-Сьміглы | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
каля 950 тыс. байцоў каля 5000 тыс. рэзэрв | каля 360 тыс. байцоў каля 740 тыс. рэзэрв | ||||||||
|
По́льска-саве́цкая вайна́ — узброены канфлікт паміж Польшчай і Савецкай Расеяй, Савецкай Беларусьсю, Савецкай Украінай на тэрыторыях, якія належалі Расейскай імпэрыі — Расеі, Беларусі, Латвіі, Летувы, Польшчы і Ўкраіны ў 1919 — 1921 гадах падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі. У сучаснай польскай гістарыяграфіі мае назоў «Польска-бальшавіцкая вайна». У канфлікце таксама прымалі ўдзел войскі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі і Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі; у першай фазе вайны яны дзейнічалі супраць Польшчы, затым часткі УНР падтрымлівалі польскія войскі.
У Расеі, у дакумэнтах таго часу, таксама звалася Польскім фронтам[1].
Пачатак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры прасоўваньні Чырвонай Арміі (РСЧА) тэрыторыямі, пакінутымі па эвакуацыі нямецкімі часткамі, у лютым 1919 годзе з сутыкненьняў у Беларусі пачалася савецка-польская вайна.
19 красавіка 1919 году польскія войскі занялі Вільню[2] (заняты ў студзені 1919 годзе чырвонымі часткамі) і ўвесь Віленскі край. 22 красавіка 1919 году Юзэф Пілсудзкі выступіў са зваротам «Да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», у якім абяцаў ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы беларускага і літоўскага народаў і даць ім права самім вырашаць свой лёс «без якога-небудзь гвалту або націску з боку Польшчы». У жніўні 1919 году ўзялі Менск[3]. Склаўшы саюз зь Пятлюрам[4], Пілсудзкі ўвесну 1920 распачаў наступ на Кіеў (заняты польскімі войскамі 7 траўня).
Контрнаступ Чырвонай Арміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улетку пачаўся контрнаступ Чырвонай Арміі. Палякі былі змушаныя пакінуць Кіеў. Савецкі контрнаступ ажыцьцяўлялася двума франтамі: Паўднёва-заходні рухаўся на Львоў; Заходні пад камандаваньнем Тухачэўскага прасоваўся па Беларусі і Літве (11 ліпеня Чырвонай Арміяй быў ўзяты Менск, 19 ліпеня — Горадня, 20 ліпеня — Вільня, 1 жніўня — Берасьце). Аднак галоўнай мэтай наступу пад камандаваньнем Тухачэўскага была Варшава.
«Цуд на Вісьле»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Устаноўчы сейм Польскай Рэспублікі сфармаваў Раду абароны дзяржавы; якой кіраваў Ю. Пілсудзкі, дзякуючы вялікаму досьведу супрацоўніцтва Пілсудзкага падчас Першай сусьветнай вайны з выведвальнымі органамі Японіі, Аўстрыі і Нямеччыны, і зь іх дапамогай, у Польшчы была створаная магутная служба выведкі і контрвыведкі. Вырашальная роля ў паразе РСЧА належыць падразьдзяленьню польскіх шыфравальшчыкаў, якое ў жніўні—верасьні 1919 году ўзламала шыфры як Дабравольчай арміі, так і РСЧА.
Былі ўзламаныя практычна ўсе шыфры белых і чырвоных, што дало ясную карціну ўсей ваеннай сытуацыі на тэрыторыі Расеі ад Петраграда да Сыбіры, ад Мурманска і да Чорнага мора.
Галоўная нагрузка на шыфравальны аддзел лягла ўлетку 1920 году, калі ён прымаў да 500 непрыяцельскіх радыяграм штомесяц. Напрыклад, у жніўні палякі атрымалі і дэшыфравалі 410 радыёдэпешаў, падпісаных Троцкім, Тухачэўскім, Якірам і Гаем. На іх аснове камандаваньне Войска польскага змагло прыняць правільныя стратэгічныя рашэньні падчас Варшаўскай бітвы, бо ведала апэратыўную інфармацыю аб перасоўваньні кожнага падразьдзяленьня РСЧА[5][6].
Сфармаваная з загартаваных у баях частак, ударная групоўка ў 120 тыс. байцоў пад камандаваньнем Пілсудзкага 13—25 жніўня 1920 году ў бітве за Варшаву раптоўным ударам прадзерла фронт і зайшла ў тылы арміі Тухачэўскага. Чырвонае войска, пацярпеўшы цяжкую паразу, змушана было пачаць адступленьне[7].
У Польшчы «Цуд на Вісьле» (па-польску: Cud nad Wisłą) прыводзіцца як знак «мужнасьці польскіх салдатаў, даўшых адпор Чырвонай Арміі, дзьвінутай бальшавіцкімі правадырамі ў паход за саветызацыю Польшчы».
Падпісаньне Рыскага міру і канец вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ваенны посьпех канчаткова быў замацаваны ў бітве на Нёмане, якая распачалася 20 верасьня 1920 году. Падчас контрнаступу польскія войскі занялі шырокія тэрыторыі Літ-Белу і Латвіі.
Неўзабаве пасьля гэтага меў месца г.зв. бунт генэрала Жэлігоўскага, які, згодна з даручэньнем маршала Пілсудзкага, робіць выгляд, што не падначальваецца загадам ваеннага камандваньня і 9 кастрычніка займае віленскую акругу, што прывяло да ўтварэньня на гэтай тэрыторыі г. зв. Сярэдняй Літвы. Баявыя дзеяньні афіцыйна былі перарваны ў выніку падпісаньня 12 кастрычніка 1920 году ў Рызе дамовы аб перамір’і ў вайне з бальшавікамі. Канчаткова вайна завяршылася з падпісаньнем 18 сакавіка 1921 году мірнай дамовы, якая лягла ў аснову афіцыйных польска-савецкіх адносінаў да пачатку Другой сусьветнай вайны[8].
Тэрытарыяльныя зьмяненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Польская дзяржава, сакавік 1919
-
Польская дзяржава, сьнежань 1919
-
Польская дзяржава, чэрвень 1920
-
Польская дзяржава, жнівень 1920
-
Польская дзяржава, сакавік 1922
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дэкрэт Усерасейскага ЦВК «Аб аб’яднаньні Савецкіх рэспублік: Расеі, Украіны, Латвіі, Летувы і Беларусі для барацьбы з сусьветным імпэрыялізмам»
- ^ Па Варшаўскай дамове. Непасрэдны ўдзел Арміі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі пачынаючы з Кіеўскай апэрацыі.
- ^ Беларуская вайсковая камісія, Слуцкі збройны чын і Беларускі паход Булак-Булаховіча
- ^ Сумесная апэрацыя «Зіма» і ўзяцьце Дзьвінску.
- ^ Ваенныя дарадцы. Падрыхтоўка Блакітнай арміі.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Л. Троцкі, Польскі фронт (інтэрв’ю).
- ^ The Rebirth of Poland. University of Kansas, lecture notes by professor Anna M. Cienciala. (анг.)
- ^ Wojna polsko-bolszewicka. Internetowa encyklopedia PWN. (пол.)
- ^ Davies, Norman (1997) [1972]. Orzeł biały, czerwona gwiazda: Wojna polsko-bolszewicka, 1919—1920. pp. 99-103. (пол.)
- ^ Paweł Wroński, Sensacyjne odkrycie: Nie było cudu nad Wisłą], Gazeta Wyborcza, wiadomosci.gazeta.pl. (пол.)
- ^ Jan Bury, Polish Codebreaking During the Russo-Polish War of 1919—1920. (анг.)
- ^ Battle Of Warsaw 1920 by Witold Lawrynowicz; A detailed write-up, with bibliography. Polish Militaria Collectors Association. (анг.)
- ^ Davies, Norman (1982) [1981]. God’s Playground: A History of Poland in Two Volumes, vol. 2: 1795 to the Present. New York: Columbia University Press. ISBN 978-0-231-05352-5, p. 399. (анг.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / Захар Шыбека, Мінск, «Энцыклапедыкс», — 2003. — 490 с.
- Грицкевич А. П.: Западный фронт РСФСР 1918—1920. Борьба между Россией и Польшей за Белоруссию. / Научное редактирование А. Е. Тараса. — Минск: Харвест, 2010. — 496 с — (серия «Неизвестные войны»)
- Анатомия ненависти (Русско-польские конфликты в XVIII—XХ вв.)./А. Е. Тарас. — Минск.; Харвест, 2008. — 832 с.: илл. — (Серия «Неизвестные войны»).
- Пашкевіч А. «Прыходзь да нас, суседзе дарагі» // Наша гісторыя, №2, 2019, с. 25-31. ISBN 2617-2305