Рада пяцёх
Выгляд
Ра́да пяцёх — другі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі ў траўні 1918 году[1]. Сфармаваны пасьля выхаду з 1-га складу Народнага сакратарыяту Беларусі ў пачатку траўня 1918 беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў П. Бадуновай, Т. Грыба, Л. Зайца й сацыял-дэмакрата А. Смоліча. У склад Рады пяцёх уваходзілі прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў Я. Варонка (старшыня), Я. Бялевіч, К. Езавітаў, В. Захарка, П. Крачэўскі. Правыя ў Радзе БНР з мэтай адхіліць Раду пяцёх стварылі Народны сакратарыят пад кіраўніцтвам Р. Скірмунта. У выніку кампрамісу, дасягнутага паміж левымі й правымі ў чэрвені 1918 году быў сфармаваны 4-ы склад Народнага сакратарыяту[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4 С. 204