Савецка-ўкраінская вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Савецка-ўкраінская вайна
Pic U N UNR Army (March 1918).jpg
Войскі УНР у Кіеве. Сакавік 1918 году
Дата: 21 сьнежня 1917 — 30 верасьня 1922
Месца: Украіна
Вынік: перамога бальшавікоў, ліквідацыя УНР, стварэньне УССР

Савецка-ўкраінская вайна — пэрыяд у гісторыі Ўкраіны, які характарызаваўся шэрагам вострых канфліктаў у 1917—1921 гадах у барацьбе за ўладу і кантроль над украінскімі землямі, колішнімі паўднёва-заходнімі губэрнямі Расейскай імпэрыі. Складовая частка грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой Расейскай імпэрыі. Фармальна была вайной паміж прыхільнікамі незалежнай Украіны са сталіцай у Кіеве (УНР) і бальшавіцкай марыянеткавай дзяржавы — Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (да 1919 вядомай як Украінская Народная Рэспубліка Саветаў) са сталіцай у Харкаве. Скончылася паразай УНР, бальшавіцкай акупацыяй Украіны і ўваходжаньнем УССР у склад Савецкага Саюзу ў 1922 годзе.