Перайсьці да зьместу

Фляндрская бітва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фляндрская бітва
Дата: 18 кастрычніка — 22 лістапада 1914
Месца: Фляндрыя, Францыя, Бэльгія
Вынік: нічыя
Супернікі
Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікая Брытанія
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Нямецкая Імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг Францыі Жозэф Жоффр,
Сьцяг Францыі Фэрдынанд Фош,
Сьцяг Вялікабрытаніі Джон Фрэнч,
Сьцяг Бэльгіі Альберт I
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Эрых фон Фалькенгайн,
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Альбрэхт Вюртэмбэргскі,
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Рупрэхт Баварскі,
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Макс фон Фабек,
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Аляксандар фон Лінзынгэн
Колькасьць
Бэльгійская армія: 247 000
Француская армія: 3 989 103
Брытанская армія: 163 897
Усяго: 4 400 000
5 400 000
Страты
Бельгійская армія: 21 562
Француская армія: 50 000 — 85 000
Брытанская армія: 7 960 забітых
29 563 параненых
17 873 зніклых
2 128 па невядомых прычынах,
усяго: 58 155
8 050 забітых
29 170 параненых
10 545 зніклых,
усяго: 46 765

Фляндрская бі́тва, Іпрская бітва (1914) альбо Першая Іпрская бітва (18 кастрычніка 1914 — 22 лістапада 1914) — бітва паміж нямецкімі і саюзнымі войскамі падчас Першай сусьветнай вайны. Характарызуецца як апошняя манэўраная апэрацыя на Заходнім фронце. Скончылася безвынікова для абодвух бакоў.

Напярэдадні бітвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да кастрычніка практычна ўсе вучасткі Заходняга фронту сталі пазыцыйнымі. Ахапіць флянгі адзін аднаго абоім бакам цяпер не было магчымасьці, аднак абарона яшчэ не паўсюль была дастаткова моцнай. Да таго ж, супернікі яшчэ не валодалі дакладнымі зьвесткамі пра колькасьць і склад армій, што ім супрацьстаялі і меркавалі, што магчыа выйграць вайну калі нанесьці рашучы і моцны ўдар. Гэта сталася тым, што нямецкае і брытанскае камандваньні распрацавалі плян наступу ва Фляндрыі. Мэтаю нямецкага боку быў захоп францускіх партоў на беразе праліву Па-дэ-Кале. Гэты ўдар наносіўся галоўным чынам супраць Брытанскага Экспэдыцыйнага Корпусу, паколькі захоп партоў моцна б парушыў сувязь брытанскай арміі з радзімай. Для ажыцьцяўленьня гэтага пляну была сфармаваная новая 4-я армія. Во Фляндрыі знаходзіліся францускія, брытанскія і бэльгійскія войскі. Нямецкі наступ плянаваўся на фронце працягласьцю ў 70 км.

Брытанскае камандаваньне пад кіраўніцтвам Джона Фрэнча, у сваю чаргу, зьбіралася наступаць у глыб Бэльгіі з мэтаю глыбокага ахопу нямецкіх армій у Францыі. Аднак яно моцна недаацэньвала групоўку немцаў, да якіх пачало ўжо паступаць папаўненьне ў выглядзе сфармаваных у жніўні 1914 году шасьці «добраахвотніцкіх» карпусоў. Брытанскія пляны выклікала непакой францускага камандаваньня, так як непазьбежна прыводзіла да расьцягваньня лініі фронту і зьяўленьня на ёй не прыкрытых войскамі вучасткаў. Таму французы не падтрымалі брытанскія пляны і пачалі ўмацоўваць свае вучасткі фронту.