Перайсьці да зьместу

Люцыян Жалігоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Люцыян Жэлігоўскі»)
Люцыян Жалігоўскі
польск. Lucjan Żeligowski
17 кастрычніка 1865 — 9 ліпеня 1947 (81 год)
Ген. Люцыян Жалігоўскі
Месца нараджэньня в. Солы, Ашмянскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Лёндан, Лёнданскае графства, Ангельшчына, Вялікая Брытанія
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя Расейская імпэрыя (1865 — 1918)
Польшча Польшча (1919 — 1947)
Сярэдняя Літва Сярэдняя Літва (1919)
Род войскаў Пяхота
Гады службы 1885—1927
Званьне генэрал броні
Частка Сьцяг Расеі 138-ы пяхотны полк (1888)
Камандаваў Сьцяг Расеі 26-ы 1 полк пяхоты (1915)
Сьцяг Расеі 1-ы батальён Брыгады стральцоў польскіх (1915)
Сьцяг Расеі 1-ы полк Дывізіі стральцоў польскіх (1916)
Сьцяг Расеі 1-я Дывізія пяхоты Корпусу Польскага (1917)
Сьцяг Польшчы 4-я Дывізія стральцоў польскіх (1918)
Сьцяг Польшчы Літоўска-Беларускі фронт (1919)
Сьцяг Польшчы 10-я Дывізія пяхоты (1919)
Сьцяг Польшчы 1-я беларуска-літоўская дывізія (1920)
Пасада Сьцяг Польшчы інспэктар арміі ў Варшаве (1921 — 1925)
Сьцяг Польшчы міністар вайсковых справаў Польшчы (1925 — 1928)
Сьцяг Польшчы інспэктар арміі (1926 — 1927)
Сьцяг Польшчы пасол у польскім сойме (1935 — 1939)
Бітвы/войны Расейска-японская вайна,
І сусьветная вайна,
Польска-ўкраінская вайна,
Польска-савецкая вайна,
ІІ сусьветная вайна
Узнагароды
Ордэн Virtuti Militari
Ордэн Virtuti Militari
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Ордэн Крыж Незалежнасьці
Ордэн Крыж Незалежнасьці
Крыж Мужных (чатырохразовы)
Крыж Мужных (чатырохразовы)
Крыж Заслугі Войскаў Сярэдняе Літвы
Крыж Заслугі Войскаў Сярэдняе Літвы
Памятны мэдаль за вайну 1918—1921
Памятны мэдаль за вайну 1918—1921
Мэдаль 10-годзьдзя Здабыцьця Незалежнасьці
Мэдаль 10-годзьдзя Здабыцьця Незалежнасьці
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Ваенны Крыж
Ваенны Крыж
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера зь мечамі IV ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера зь мечамі IV ступені
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятога Станіслава зь мячамі II ступені

Люцыя́н Жаліго́ўскі (1865, фальварак Пераходы, цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь[1] — 1947, Лёндан, Ангельшчына) — вайсковы і палітычны дзяяч, генэрал.

Дзяцінства і маладосьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люцыян Жалігоўскі быў сынам Густава Жалігоўскага й Уладыславы з Трачэўскіх. 5 кастрычніка 1865 году адбыўся хрост дзіцяці ў Касьцёле Маці Божай Ружанцовай у вёсцы Солы (Ашмянскі павет, Гарадзенская губэрня; цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь)[1] пад імем Люцыян Мечыслаў Рафал. Хросныя бацькі — капітан 2-га Сафійскага палку Люцыян Мікаш і ўдава Палагея Зданеўская [2].

Бацька Люцыяна Жалігоўскага разам з жонкаю і двума братамі быў высланы ў Сыбір за ўдзел у студзеньскім паўстаньні, адкуль яны не вярнуліся. Люцыян быў выхаваны цёткай Катарынай, якая жыла ў мястэчку Жупраны (Ашмянскі павет; цяпер Ашмянскі раён, Гарадзенская вобл., Беларусь). Тамсама наведваў мясцовую школу, зь якой перайшоў у клясычную гімназію ў Вільні, у якой скончыў 7 клясаў.

Служба ў Войску Расейскае імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па атрыманьні атэстату сталасьці 30 сакавіка 1885 паступіў у школу юнкераў I ступені ў Рызе, дзе рыхтаваліся афіцэры пяхоты Расейскага войску. Скончыў яе ў 1888, атрымаўшы першую афіцэрскую годнасьць. У годнасьці падпаручніка накіраваўся ў 138-ы пяхотны полк у Новачаркаск (вобласьць Войска Данскога, Расейская імпэрыя; цяпер Растоўская вобласьць, Паўднёвая фэдэральная акруга, Расея). Па прыбыцьці да камандзіра палку адмовіўся зь ім выпіць за здароўе цара. Тады камандзір палку адправіў камандзіру дывізіі справаздачу з прапановай аддаць Жалігоўскага пад трыбунал, аднак прызначаны камітэт апраўдаў яго. Камандзіра ж палка адхілілі ад займанай пасады. Праз год Жалігоўскі напісаў успамін: «Я атрымаў ад гэтага інцыдэнту выйгрыш у прадукцыйнасьці ўзьдзеяньня на далейшае жыцьцё: 1) Ён назаўсёды адштурхнуў мяне ад гарэлкі і п'яных людзей. Ён зрабіў мяне адзіночкай. Я павярнуўся да літаратуры і францускае мовы. 2) Я сустрэў Валанскага, які меў уплыў на маё жыцьцё. 3) Я сустрэў украінскую нацыю, Шаўчэнку, Гогаля, песьні, стэпы, шырокі Дняпро»[3].

Браў удзел у расейска-японскай вайне (1904–1905) у годнасьці капітана. Далей служыў у Растове-на-Доне. У 1905 року быў пастаўлены перад судом за свае перакананьні (галоўным чынам этычна-маральныя). Разгляд справы скончыўся апраўдальным прысудам. З 1912 дзейнічаў у кансьпірацыйным Зьвязе Збройнае барацьбы ў Расеі.

Пад час выбуху Першае сусьветнае вайны быў у годнасьці падпалкоўніка камандзірам батальёну. 6 траўня 1915 быў падвышаны да годнасьці палкоўніка й прызначаны камандзірам 261 палка пяхоты.

Вайна за незалежнасьць Польшчы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі 9 верасьня 1915 году пачалося фармаваньне польскае адзінкі пры расейскім войску — Польскае брыгады стральцоў, па ўласнай просьбе перайшоў да брыгады, дзе стаўся камандзірам батальёну. У чэрвеню 1916 Польская брыгада стральцоў дасягнула баявое гатоўнасьці і 27 ліпеня 1916 прайшла баявы хрост фарсуючы раку Шчару. У студзені 1917 на базе Польскае брыгады стральцоў распачалася арганізацыя Дывізіі польскіх стральцоў і Жалігоўскі стаў камандзірам 1 палку той дывізіі. У чэрвені 1917 той полк вызначыўся ў баях на галіцыйскім фронце пад Гусятынам.

Па лютаўскай рэвалюцыі ў 1917 у сувязі з ростам рэвалюцыйных настрояў у расейскім войску наступіла рэарганізацыя Дывізіі польскіх стральцоў у 1 Польскі корпус, а палкоўнік Жалігоўскі быў накіраваны зноў у расейскае войска. Хутка, аднак, вярнуўся да яго і стаў камандзірам 1 дывізіі пяхоты. Па выбуху кастрычніцкага перавароту справа дайшла да канфлікту паміж ім і даводцам I Польскім корпусам у Расеі генэралам Юзэфам Доўбар-Мусьніцкім, які выступаў за падтрымку расейскага Часовага ўраду, а Жалігоўскі лічыў, што польскія адзінкі павінныя заставацца нэўтральнымі ў дачыненьні да сытуацыі ў Расеі. У выніку таго канфлікту ўвесну 1918 ген. Доўбар-Мусьніцкі зволіў Жалігоўскага з усіх пасадаў.

Жалігоўскі выехаў тады да Кіева, дзе ўвайшоў у склад Найвышэйшага польскага вайсковага камітэту, які праводзіў размовы з францускай вайсковай місіяй наконт стварэньня польскіх адзінак у Францыі і Расеі. Па атрыманьні дапамогі з боку Францыі распачалося фармаваньне Блакітнае арміі ген. Юзэфа Галера. Жалігоўскі 3 ліпеня 1918 быў прызначаны ген. Галерам камандзірам Польскага Войска на Ўсходзе і ўзьведзены ў годнасьць генэрала падпаручніка.

Сярод створаных тады ў Расеі адзінак паўстала ў 1918 на Кубані 4-я Дывізія польскіх стральцоў, якую ўзначаліў Жалігоўскі.

У красавіку 1919 дывізія ўвайшла ў склад францускага інтэрвэнцыйнага корпусу. У красавіку і траўні 1919 яна праводзіла баі з адзінкамі Чырвонае Арміі і разам з корпусам сыйшоў да Адэсы, скуль перайшоў да Бэсарабіі. 23 траўня 1919 дывізія была зьнятая зь лініі фронту, a потым скіраваная да Польшчы, куды прыбыла ў чэрвені 1919.

У Войску Польскім быў спачатку камандзірам Літоўска-Беларускага Фронту, потым апэрацыйнае групы ў раёне Менску, а таксама камандзірам 10 Дывізіі пяхоты (1919) у Польска-савецкай вайне.

Думкі Люцыяна Жалігоўскага пра Літву

Ад кастрычніка 1920 камандаваў 1-я Беларуска-літоўскай дывізіяй Польскага войска, у складзе якой пераважалі жаўнеры зь Віленскай губэрні. 8 кастрычніка 1920 г. падняў дывізію на вядомы «бунт» са згоды кіраўніка Польшчы Юзэфа Пілсудзкага (1918—1922), пасьля сустрэчы зь ім у Баранавічах (Наваградзкі павет, Менская губэрня; цяпер Берасьцейская вобласьць, Беларусь)[3]. У выніку бунту 9 кастрычніка 1920 году заняў Вільню і сфармаваў Часовую кіраўнічую камісію Сярэдняе Літвы, якая была абвешчаная як самастойная і незалежная ад Польшчы дзяржава. За часам той апэрацыі "выказаў непаслухмянасьць" Найвышэйшаму правадыру. У рэчаіснасьці гэта была акцыя, ідэя якое належала Юзэфу Пілсудзкаму і мела мэтай далучэньне Вільні да Польшчы праз пасярэдні стан. У тагачаснай складанай палітычнай сытуацыі польскай дзяржаве афіцыйна весьці збройныя дзеяньні было ня вельмі зручна. У кастрычніку 1920 Жалігоўскі атрымаў ганаровае грамадзянства места Варшавы.


« 9 кастрычніка 1920 г… заняў Вільню не польскі генэрал Жалігоўскі, а літвін Жалігоўскі. Мараю гэтага апошняга было жыць сярод суайчыньнікаў на літоўскай зямлі. Я не вылучаў сярод іх ні палякаў, ні русінаў, ні жмудзінаў. Будучы літвінам, я ніколі не пераставаў быць палякам. Два гэтыя паняцьці зьвязаныя між сабою. Яны ўзаемна дапаўняюць адно другое. »

—Успаміны Люцыяна Жалігоўскага

Служба ў Войску Польскім

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 сьнежня 1921 быў падвышаны да годнасьці генэрала паручніка. З 20 лістапада 1921 да 27 лістапада 1925 быў інспэктарам арміі ў Варшаве. Кіраваў працаю Інспэктарату 2-ое Арміі.

31 траўня 1924 Прэзыдэнт Польскае Рэспублікі Станіслаў Вайцяхоўскі на ўнёсак міністра вайсковых справаў, ген. Уладыслава Сікорскага падвысіў яго да годнасьці генэрала броні [4].

27 лістапада 1925 атрымаў пасаду міністра вайсковых справаў у кабінэце Аляксандра Скрынскага. На той пасадзе дапамагаў Пілсудзкаму ў падрыхтоўцы і правядзеньні травеньскага перавароту. Абавязкі міністра выконваў да 10 траўня 1926. За часам рэарганізацыі найвышэйшых вайсковых уладаў далей узначаліў Інспэктарат 2-ое Арміі. Паміж гэтым, ад 18 траўня да 15 ліпеня 1926 узначальваў Ліквідацыйную Камісію створанай Пілсудзкім з мэтамі:

  1. заканчэньня ўсялякіх вайсковых апэрацыяў,
  2. вяртаньне вайсковых аддзелаў, узяўшых удзел у здарэньнях да нармальнага стану,
  3. раззбраеньне цывільных аддзелаў, уцягнутых у падзеі,
  4. урэгуляваньне ўсялякіх стратаў матэрыялу, які фармуе мабілізацыйнае забесьпячэньне войскаў і пакаёвага абсталяваньня аддзелаў, а таксама матэрыяльных стратаў цывільным асобам, пашкоджаных у выніку дзеяньняў,
  5. заспакаеньня вайсковых аддзелаў і афіцэрскага корпусу.

У жніўні 1926 па ўтварэньні Генэральнага Інспэктарату Збройных Сілаў стаў інспэктарам арміі. 31 жніўня 1927 году па ўласнай просьбе сышоў на адпачынак.

Партрэт Люцыяна Жалігоўскага 1932 року

Пасьля сыходу ў адстаўку, Жалігоўскі пасяліўся ў маёнтку Андрэяў тургельскае гміны віленска-троцкага павету. Браў удзел у палітычным жыцьці, займаўся грамадзкімі і гаспадарчымі справамі. Ад 1928 выконваў функцыі прэзыдэнта Капітулу Ордэну Polonia Restituta. Ад 1929 быў сябрам Трыбуналу Дзяржавы [5]. З 1935 па 1939 быў паслом на Сойм IV (1935 — 1938) і V (1938 — 1939) кадэнцыяў [6]. У 1930 выдаў кнігу Вайна ў годзе 1920. Успаміны і разважаньні.

Быў старшынём камісіі па ўсталёўцы помніку Адаму Міцкевічу ў Вільні. Камітэт ладзіў у 1930 году конкурс, пераможцам якога ў ліпені 1931 году быў абвешчаны Генрык Куна.

25 жніўня 1939 году, непасрэдна перад Другой сусьветнай вайной зьвярнуўся на маршала Сьміглага-Рыдза з просьбаю аб вяртаньні на вайсковую службу, але зварот генэрала застаўся без адказу.


« Генэрал Люцыян Жалігоўскі — маршалу Польшчы. Пане Маршалу! Я даводжу паслушэнства да пана Маршала! Хаця я ёсьць старым чалавекам, але Бог захаваў мае сілы і здароўе, якія буду шчасьлівы ўжыць пана Маршала да барацьбы з вечным ворагам Польшчы. Люцыян Жалігоўскі, генэрал. »

[7]

У верасьнёўскай кампаніі 1939 году непасрэднага ўдзелу не браў. Ноччу зь 7 на 8 верасьня 1939 выехаў з Варшавы да Берасьця з ген. Сасноўскім і двума афіцэрамі ягонага штабу. 9 верасьня ўчатырох пайшоў выехалі ад Берасьця да Перамысьлю праз Уладава, Замасьце, Раву-Рускую і Явораў. Ген. Сасноўскі прыехаў да Перамысьлю ўвечары 9 верасьня, у становішчы генэрала для загадаў Найвышэйшага галоўнакамандуючага з заданьнем вызначэньня фактычнага становішча «Арміі „Малое Польшчы“». 10 верасьня абодва генэралы накіраваліся ў Львоў, дзе Сасноўскі даведаўся, што ён прызначаны камандуючым групай арміяў паўднёвых. Жалігоўскі дапамагаў камандуючаму Паўднёвым фронтам да 13 верасьня, пакуль ген. Сасноўскі ён паляцеў зь Львова ў Перамысьль.

Пасьля капітуляцыі Львова эвакуяваўся праз Румынію ў Францыю, а пасьля яе капітуляцыі — у Вялікую Брытанію. На эміграцыі быў сябрам Лёнданскай Нацыянальнай Рады Польшчы і старшынём яе Вайсковае камісіі, а таксама канцлерам Капітула ордэна Virtuti Militari. Пры гэтым за апошняе пасады быў звольнены ў студзені 1945 году прэзыдэнтам Рачкевічам, бо выказаў нязгоду з узнагародаю ген. Бур-Камароўскага Вялікім крыжам ордэна Virtuti Militari.


« Мы ўсе апэлявалі даўнімі катэгорыямі. Пад словам літвін мы разумелі паняцьце Літвы гістарычнай, Літву вялікіх мэтаў, вялікіх людзей, вялікай ідэі. Мы шанавалі нашыя традыцыі, нават попел Зьніча пад Катэдрай. Нічога з прышласьці не пакінула сьледу, новаяўлены «літвін» аказаўся ворагам… і чакаў прыезду на трон літоўскі — Гагенцолерна, пад імем — о іронія — Міндоўга ІІ. Найбольш перажываў за гэта Маршалак. Чакаў, верыў у людзкое разуменьне і розум. Толькі люднасьць мясцовая адкідала ўсё, што звалася літоўскім. Ніхто не хацеў чуць пра навуку жмудзкай мовы, ніхто не прызнаваў «літоўскага» чыноўніка, і любая кабета не хацела ісьці ў касьцёл, дзе служыў «літоўскі» ксёндз. Чаму мы, адвечныя насельнікі Літвы, мусілі ўнікаць той дарагой для нас назвы, а іншыя людзі, што ня маюць зь Літвой нічога супольнага, — называць сябе літвінамі? »

—Успаміны Люцыяна Жалігоўскага

Магіла Люцыяна Жалігоўскага на Вайсковых могілках на Павонзках

Пасьля вайны, дэкляраваў вяртаньне на радзіму, але ў ходзе падрыхтоўкі да падарожжа памёр 9 ліпеня 1947 году ў Лёндане. Згодна волі нябожчыка, ягонае цела было перавезена ў Варшаву і было пахаванае на вайсковых могілках. Транспарт арганізаваў ген. Станіслаў Татар, выкарыстаўшы гэтую магчымасьць, каб перавезьці да Польшчы захаваныя ў Вялікабрытаніі часткі архіваў Народнага фонду абароны.

герб роду Жалігоўскіх, Бяліна.

У 1907 узяў шлюб з Тацьцянай Пятроўнай, меў зь ёй блізьнятаў Яніну й Тадэвуша.

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Lucjan Żeligowski. O idee słowiańska. — Londyn: F. Mildner & Sons, 1941. — 29 с.
  • Lucjan Żeligowski. Zapomniane prawdy. — Londyn: F. Mildner & Sons, 1943. — 43 с.
  • Lucjan Żeligowski. Wojna w roku 1920: wspomnienia i rozważania. — Warszawa: Wydawn. Ministerstwa Obrony Narodowej, 1990. — 157 с. — ISBN 83-11-07841-6

На Беларусі была выдадзеная толькі адна праца Люцыяна Жалігоўскага — Zapomniane prawdy[12][13].

  1. ^ а б З роду Жалігоўскіх(недаступная спасылка)
  2. ^ Нацыянальны гістарычны архіў у Горадні. Ф. 920, воп. 2, спр. 1. Мэтрыкі аб нараджэньні Сольскага касьцёла.
  3. ^ а б Валер Бычкоўскі. Генэрал Броні Люцыян Жалігоўскі // Новы час : газэта. — 3 чэрвеня 2016. — № 22 (487). — С. 10-11. — ISSN 2218-2244.
  4. ^ Dziennik Personalny M.S.Wojsk. Nr 32 z 02.04.1924 r.
  5. ^ Lucjan Żeligowski (1865-1947) (пол.) Portal Historyczny PAP/MHP. Polska Agencja Prasowa. Праверана 11 чэрвеня 2011 г.
  6. ^ Lucjan Żeligowski (пол.) Dwudziestolecie międzywojenne. Kalkulator walut, parlamentarzyści, statystyki…. Adrian Zandberg. Праверана 13 чэрвеня 2011 г.
  7. ^ Mieczysław Machulak Turgiele (пол.) Soleczniki.pl. Mieczysław Machulak. Праверана 13 чэрвеня 2011 г.
  8. ^ Żeligowskiego Lucjana Gen. (пол.) Bazy on-line. Ulice Łodzi - wykaz nazw ulic łódzkich (obecna nazwa i wszystkie poprzednie, z podaniem lat w których obowiązywały te nazwy). Wojewódzka i Miejska Biblioteka Publiczna im. Marszałka Józefa Piłsudskiego w Łodzi. Праверана 13 чэрвеня 2011 г.
  9. ^ Валеры Сліўкін (2 (22) красавік – чэрвень 2003) Урбанонімы горада Ліды (pdf) Лідзкі Летапісец. Pawet.net - Старонка № 1 горада Ліды і Лідскага павета. Праверана 16 чэрвеня 2011 г.
  10. ^ Песьня, прысьвечаная генэралу Жалігоўскаму на Youtube
  11. ^ Песьня на soundcloud.com
  12. ^ Lucjan Żeligowski Zapomniane prawdy // Z.S. "Związek Polaków na Białorusi" Magazyn Polski: czasopismo naukowo-społeczno-kulturalne. — 2006. — № 2. — С. 4–13.
  13. ^ Lucjan Żeligowski Zapomniane prawdy // Z.S. "Związek Polaków na Białorusi" Magazyn Polski: czasopismo naukowo-społeczno-kulturalne. — 2006. — № 3/4. — С. 4–12.
  • Dariusz Fabisz. Generał Lucjan Żeligowski 1865-1947. Działalność wojskowa i polityczna. — Warszawa: DiG, 2007. — 374 с. — ISBN 978-83-7181-504-1
  • Radosław Zabłocki. Wyprawa gen. Lucjana Żeligowskiego na Wilno // Nad Wilią i Niemnem. Wileńszczyzna w dziejach militarnych Polski XX wieku (wybrane zagadnienia). — Kraków: IH PAN/PBB, 2004. — С. 185–202.
  • Krzysztof Grygajtis. Wyprawa na Wilno gen. Lucjana Żeligowskiego // Mars. — IH PAN/PBB, 2004. — Т. 17. — С. 25–46.
  • Dariusz Fabisz. Ocena kampanii wrześniowej 1939 r. w "Dzienniku" generała Lucjana Żeligowskiego // Studia historyczne nad polityką, gospodarką i kulturą. Księga pamiątkowa z okazji siedemdziesiątej rocznicy urodzin prof. Mariana Eckerta. — Zielona Góra: IH PAN/PBB, 2002. — С. 215-220.
  • Dariusz Fabisz. Walka generała Lucjana Żeligowskiego o Wileńszczyznę w październiku 1920 r. // Idea niepodległości i suwerenności narodowej w działalności Polaków w kraju i na obczyźnie (1918-1998). Konferencja naukowa 10-11 listopada 1998 r. w Rogach koło Gorzowa Wlkp. : Prace Naukowe Rady Porozumiewawczej Badań nad Polonią. Materiały z Konferencji; 4. — Gorzów Wlkp.: IH PAN/PBB, 2000. — С. 90-96.
  • Dariusz Fabisz. Generał Lucjan Żeligowski w walce o Polskę i jej granice w latach 1914-1921 // Listopad 1918 z perspektywy osiemdziesięciolecia. — Zielona Góra: IH PAN/PBB, 2000. — С. 90-96.
  • Jacek Piotrowski. Kuszenie generała // Przegląd Historyczno-Wojskowy. — Kraków: IH PAN/PBB, 2000. — С. 113-120.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люцыян Жалігоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў