Перайсьці да зьместу

Паўднёваарабійскі фронт (Першая сусьветная вайна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўднёваарабійскі фронт
Артылерыйская батарэя ў Шэйк-Атмане ў 1915 годзе
Дата: 10 лістапада 1914 – чэрвень 1916
Месца: Паўднёвая Арабія
Вынік: ніхто не перамог
* Асманская акупавала султанат Лахэдж
* Брытанія абараніла Адэн
Супернікі
Сьцяг Асманскай імпэрыі Асманская імпэрыяСьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сьцяг Арабскага паўстаньня Арабскае паўстаньне
Колькасьць
?Сьцяг Вялікабрытаніі 34,500 (агулам)[1]
Страты
?Сьцяг Вялікабрытаніі 1,263+[2]
647 забітыя/зьніклыя
584+ параненыя
32 палонныя

Паўднё́ваарабі́йскі фронт Пе́ршай сусьве́тнай вайны́ — сэрыя бітваў паміж брытанскімі і турэцкімі войскамі ў пэрыяд зь лістапада 1914 па ліпень 1916 году ў часы Першай сусьветнай вайны за кантроль над брытанскай калёніяй Адэн, важным пунктам для караблёў на іх шляху з Азіі ў Суэцкі канал.

Брытанская імпэрыя абвясьціла вайну Асманскай імпэрыі 5 лістапада 1914 году, на што туркі адказалі сваёй дэклярацыяй аб абвяшчэньні вайны 11 лістапада. З самага пачатку, туркі плянавалі ўварваньне ў брытанскі пратэктарат Адэн у саюзе зь мясцовымі арабскімі плямёнамі. Туркі сабралі пэўныя сілы на Шэйх-Саідзе, паўвостраве, які выступае ў Чырвонае мора да вострава Пэрым.

У пачатку вайны ангельцы валодалі толькі адной вайсковай адзінкай, разьмешчанай у Адэнскім пратэктараце — Адэнскай брыгадай, якая ўваходзіла ў склад Брытанскай індыйскай арміі. У лістападзе 1914 году сілы Асманскай імпэрыі з Емэну пачалі наступ на Адэн і дабіліся некаторых посьпехаў, але да 1916 году былі спынены сіламі брыгады і прыбыўшымі падмацаваньнямі, што прывяло да заканчэньня баявых дзеяньняў на гэтым фронце.

Саюзьнікам ангельцаў у гэтай кампаніі быў султанат Лахэдж, які знаходзіўся тады ў намінальнай залежнасьці ад брытанскай кароны, — вялікая частка яго тэрыторыі апынулася пад асманскай акупацыяй. Падчас кампаніі ангельцы таксама часова акупавалі Фарасанскія астравы на поўнач ад Емэну.

  1. "Statistics of the Military Effort of the British Empire" (London: HMSO, 1920). Page 777. 8,219 British and 26,205 Indian troops sent to the "Aden Theatre" from India in total.
  2. "Statistics of the Military Effort of the British Empire" (London: HMSO, 1920). Page 778. Considering age of figures, may be underestimated. Details for British Indian Army forces in Aden: 7 officers, 500 other ranks, and 79 followers dead from all causes. 16 officers, 548 other ranks, and 4 followers wounded. 1 officer, 15 other ranks, and 3 followers missing. 6 other ranks taken prisoner. Details for British Indian Army forces in Maskat: 1 officer, 39 other ranks, and 2 followers dead from all causes. Unknown officers and followers and 16 other ranks wounded. 1 officer and 25 other ranks taken prisoner.
  • Bruce, Anthony. The Last Crusade: The Palestine Campaign in the First World War. London: Murray, 2002.
  • Connelly, Mark. "The British Campaign in Aden, 1914-1918". Journal of the Centre for First World War Studies, 2:1 (2005) 65-96.
  • Farndale, Sir Martin. History of the Royal Regiment of Artillery: The Forgotton Fronts and the Home Base, 1914-18. London: Royal Artillery Institution, 1988.
  • Mehra, R. N. Aden and Yemen, 1905-1919. Delhi: Agram Prakashan, 1988.
  • Walker, G. Goold. Honourable Artillery Company in The Great War 1914-1919. London: Seeley, Service & Co. Ltd., 1930.