Бітва пад Кобрынем (1920)
Бітва пад Кобрынем | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Польшча БНР | РСФСР | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Леанард Скерскі | Аляксандар Шуваеў | ||||||||
Страты | |||||||||
500 чалавек забітымі і параненымі | |||||||||
|
Бі́тва пад Ко́брынем — адна зь бітваў у часе вайны Савецкай Расеі з Польшчай 1919—1920 рокаў, што адбывалася 11—24 верасьня 1920.
Перадумовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У жніўні 1920 РСЧА атрымала паразу пад Варшавай, аднак вялікія страты панес і польскі бок. У баявых дзеяньнях наступіла паўза, падчас якое абодва бакі папаўнялі войскі і арганізоўвалі іхняе забесьпячэньне.
Сілы бакоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На Палесьсі, асобна ад асноўных польскіх войскаў, дзейнічала правае крыло польскай 4-й арміі (камандоўца — генэрал Леанард Скерскі). Асновай гэтае групы была 18-я пяхотная дывізія. Яна дзейнічала ва ўзаемадзеяньні з апэратыўнай групай генэрала Краёўскага, якая наступала з поўдня, з украінскае часткі Палесься.
Супраць польскіх войскаў дзейнічала наноў сфармаваная 4-я бальшавіцкая армія, якую ачольваў Аляксандар Шуваеў. Армія складалася з дзьвюх стралковых дывізіяў (48-й і 57-й) і аднае кавалярыйскае (17-й), а ў ейным тыле фармаваліся яшчэ дзьве дывізіі (19-я і 55-я).
Міхаіл Тухачэўскі паручыў Шуваеву адбіць у польскіх войскаў Берасьце. Са свайго боку Скерскі вырашыў апярэдзіць расейскія войскі і пачаць наступ на ўсход. На ягоны загад часткі 14-й пяхотнай дывізіі 8 верасьня авалодалі Жабінкай, а пасьля разьбілі адну з частак 12-й арміі пад Макранамі; адначасна 16-я пяхотная дывізія з бітвамі дасягнула Маларыты.
Хада бітвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 верасьня генэрал Скерскі даў загад авалодаць істотным пунктам на Палесьсі — местам Кобрынь. Узяцьце Кобрыня было даручанае 57-му палку 14-й дывізіі (з захаду), 47-му і 48-му палкам 11-й дывізіі (з поўдня). Уночы з 11 на 12 верасьня, прарваўшы абарону 57-й стралковай дывізіі, польскія войскі ўзялі Кобрынь. Дзеля абароны места з поўдня была дадаткова падцягнутая 16-я пяхотная дывізія, якая разьмясьцілася на беразе Мухаўца.
Камандаваньне 4-й расейскай арміі зрабіла спробу вярнуць Кобрынь сіламі трох дывізіяў — 55-й, 57-й і 19-й. Уночы з 15 на 16 верасьня бальшавіцкія сапёры пабудавалі мост на Мухаўцы, па якім на паўночны бераг пераправілася большая частка 19-й стралковай дывізыі. На досьвітку бальшавікі пры падтрымцы артылерыі перайшлі ў наступ, аднак польскі 57-ы пяхотны полк вытрымаў атаку. Цяжкія баі адбываліся на ўчастку 16-й пяхотнай дывізіі, якую атакавалі палкі 57-й стралковай і 17-й кавалярыйскай дывізіяў. Польскія часткі былі адкінутыя на захад, аднак пасьля прыбыцьця падмацаваньня вярнулі большую частку сваіх пазыцыяў. Іхнія страты падчас бітвы склалі 500 чалавек забітых і параненых.
Дзеля адцягваньня бальшавіцкіх сілаў ад Кобрыня генэрал Скерскі загадаў зьдзейсьніць атаку на Пружану. Гэтую задачу выканала група генэрала Міхала Мілеўскага, у склад якой увайшлі часткі трох пяхотных палкоў. Уночы з 18 на 19 верасьня Пружана была захопленая. Да 22 верасьня расейцы намагаліся адбіць места, аднак польскія войскі здолелі ўтрымаць Пружану.
У баёх за Кобрынь і Пружану бальшавіцкая 4-я армія, панесшы вялізныя страты і страціўшы шмат боепрыпасаў, вымушаная былі перайсьці да абароны па лініі Пружана—Гарадзец.
Бітва пад Гарадцом
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пакуль бальшавікі займалі абарончыя пазіцыі каля Гарадцу, польская 16-я пяхотная дывізія (камандзір — Казімер Ладась) рыхтавала наступ у гэтай мясцовасьці. Узяцьце Гарадцу адкрывала польскім войскам шлях на Пінск.
Ранкам 21 верасьня палякі атакавалі Гарадзец. Другой атакаю бальшавіцкія часткі былі адкінутыя за Дняпроўска-Бускі канал. 22 верасьня ішла артылярыйская страляніна. 23 верасьня польскі 66-ы пяхотны полк распачаў наступ, аднак быў спынены ўпартай абаронай частак 57-й стралковай дывізіі. Тады палкоўнік Ладась накіраваў да Гарадцу 63-і пяхотны полк, які ўвечары захапіў мост пад Мяфёдавічамі і пераправіўся на ўсходні бераг каналу. Уночы з 23 на 24 верасьня полк пачаў аточваць Гарадзец. 24 верасьня да 16 гадзінаў 66-ы полк здолеў захапіць невялікі ўчастак на ўсходнім беразе канале, пасьля чаго расейскія войскі пакінулі мястэчка.
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заваёва Кобрыню і прасоўваньне польскіх войскаў на Палесьсі ва ўсходнім кірунку стварыла пагрозу выхаду іх з поўначы ў тыл бальшавіцкай 12-й арміі, якая вяла баі на Валыні. 26 верасьня кавалярыйскі атрад Булак-Балаховіча нечаканым ударам захапіў Пінск і паланіў частку штабу 4-й арміі РСФСР.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- А. П. Грицкевич. Западный фронт РСФСР 1918—1920. Борьба между Россией и Польшей за Белоруссию. — Мн.: Харвест, 2010. — ISBN 978-985-16-6650-4