Перайсьці да зьместу

Мудраскае замірэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мудраскае замірэньне 1918 году. Падпісана 30 кастрычніка 1918 г. прадстаўнікамі Вялікабрытаніі і Асманскай імпэрыяй на борце ангельскага крэйсэру «Агамэмнан» у порце Мудрас (востраў Лемнас) пасьля паразы Асманскай імпэрыі ў Першай сусьветнай вайне.

Прадугледжвала: адкрыцьцё чарнаморскіх праліваў для вайсковых караблёў Антанты з правам акупацыі саюзьнікамі фартоў Басфору і Дарданэлаў, капітуляцыю турэцкіх войск у Хіджазе, Іраку, Сырыі, Емэне і вывад іх з Ірану, Закаўказьзя і Кілікіі; згоду на акупацыю саюзьнікамі 6 вілаетаў турэцкай Армэніі «ў выпадку хваляваньняў у адным зь іх»; выдачу турэцкага вайсковага флёту; дэмабілізацыю турэцкай арміі; вяртаньне Турэччынай усіх ваеннапалонных. Фармальна дзейнічала да Муданійскага замірэньня 1922 году.

  • Мудроскае перамір’е 1918 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 6.
  • Laura M. Adkisson Great Britain and the Kemalist Movement for Turkish Independence, 1919—1923, Michigan 1958
  • Paul C. Helmreich From Paris to Sevres. The Partition of the Ottoman Empire at the Peace Conference of 1919—1920, Ohio 1974, S. 3-5, der gesamte Vereinbarungstext befindet sich auf S. 341f.
  • Patrick Balfour Kinross Ataturk : a biography of Mustafa Kemal, father of modern Turkey, New York 1965
  • Sir Frederick B. Maurice The Armistices of 1918, London 1943
  • The text of the Armistice of Mudros, Turk Tarih Kurumu тур.