Апэрацыя «Фаўстшляг»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Апэрацыя «Фаўстшляг»
Map Treaty of Brest-Litovsk-de.svg
Мапа нямецкай акупацыі тэрыторыі колішняй Расейскай імпэрыі ў хадзе апэрацыі «Фаўстшляг»
Дата: 18 лютага — 3 сакавіка 1918
Месца: Заходняя частка колішняй Расейскай імпэрыі (Балтыйскія краіны, Беларусь, Украіна, заходнія рэгіёны Расеі)
Вынік: Перамога нямецка-аўстрыйскіх войскаў
Супернікі
Чацьвярны Саюз:
Нямеччына Нямеччына
Аўстра-Вугоршчына Аўстра-Вугоршчына
РСФСР РСФСР
Камандуючыя
Сьцяг Нямеччыны Леапольд Баварскі
Сьцяг Нямеччыны Макс Гофман
Сьцяг Нямеччыны Эрых фон Фалькенгайн
Сьцяг краіны або тэрыторыі Мікалай Крыленка
Колькасьць
53 дывізіі

Апэра́цыя «Фаўстшляг» (па-нямецку: Unternehmen Faustschlag; 18 лютага — 3 сакавіка 1918) — наступальная апэрацыя войскаў нямецкай ды аўстра-вугорскай армій па акупацыі заходняй часткі колішняй Расейскай імпэрыі пасьля ейнага распаду.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З развалам расейскага войска ў кантэксьце падзей 1917 року, Кастрычніцкага перавароту ды пачатку Грамадзянскай вайны расейскія войскі былі няздольныя чыніць сыр’ёзны супраціў акупацыйным сілам Нямеччыны ды Аўстра-Вугоршчыны. Таму арміі Цэнтральных Дзяржаваў амаль бесьперашкодна прасоўваліся тэрыторыяй колішняга магутнага суперніка і займалі калясальныя тэрыторыі Балтыі, Беларусі, Украіны, тым самым прымушаючы бальшавіцкі ўрад Расеі да хутчэйшага падпісаньня Берасьцейскай дамовы.

Наступ зьдзяйсьняўся на трох асноўных стратэгічных кірунках 53 дывізіямі і хутчэй нагадваў марш, чым наступальную апэрацыю. Першая групоўка прасоўвалася на поўначы з Пскову на Нарву, цэнтральная групоўка — на Смаленск, найбольшая частка войск ішла на Кіеў.

Паўночная групоўка ў складзе 16 дывізіяў першага ж дня наступу з ходу захапіла Дзьвінск. Наступным паў Пскоў, і 28 лютага немцы падыйшлі да Нарвы.

Цэнтральная групоўка, касьцяком якой была 10-я армія і XLI корпус, хутка прасоўваліся тэрыторыяй сучаснай Беларусі і ўжо 21 лютага занялі Менск, у якім была захопленая штаб-кватэра Заходняй армейскай групы расейскіх войскаў.

Паўднёвая групоўка прарвала няшчыльную абарону Паўднёва-Заходняга фронту і 24 лютага захапіла Жытомір. 2 сакавіка нямецкія войскі ўвайшлі ў Кіеў.

Прасоўваньне нямецкіх войскаў па тэрыторыі колішняй Расейскай імпэрыі адбывалася зь сярэдняй хуткасьцю 250 км у тыдзень, практычна без супраціву. Немцы падыйшлі на адлегласьць 180 км да Петраграду, змусіўшы бальшавіцкі ўрад уцякаць у Маскву. Такія тэмпы наступу атрымалі ў немцаў назву «рэйкавая вайна» (па-нямецку: der Eisenbahnfeldzug), паколькі яны карысталіся для прасоўваньня на ўсход пераважна расейскаю чыгункаю.

Нямецкі генэрал Макс Гофман у сваім дзёньніку за 22 лютага пісаў:

« Мне яшчэ не даводзілася бачыць такой недарэчнай вайны. Мы вялі яе практычна на цягніках і аўтамабілях. Саджаеш на цягнік купку пяхоты з кулямётамі і адной гарматай і едзеш да наступнай станцыі. Бярэш вакзал, арыштоўваеш бальшавікоў, саджаеш на цягнік яшчэ жаўнераў і едзеш далей. »

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Vejas Gabriel Liulevicius. Kriegsland im Osten. Eroberung, Kolonisierung und Militärherrschaft im Ersten Weltkrieg 1914—1918. — Hamburg: Hamburger Edition, 2002. — ISBN 3-930908-81-6
  • William C. Fuller jr. The Eastern Front // The Great War and the twentieth century / Jay Winter, Geoffrey Parker, Mary R. Habeck. — New Haven/London: Yale University Press, 2000. — ISBN 0-300-08154-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]