25 лютага
Выгляд
← люты → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 год Усе дні |
25 лю́тага — 56-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 310 дзён (309 у невысакосным годзе).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1570 — Папа Піюс V адлучыў ад царквы ангельскую каралеву Лізавету
- 1571 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Перабродзьдзю Магдэбурскае права і герб
- 1793 — распачалася крыза банкаўскае сыстэмы Рэчы Паспалітае
- 1836 — Сэм’юэл Колт атрымаў патэнт на шасьцізарадны рэвальвэр
- 1921 — часткі 11-й Чырвонай арміі ўвайшлі ў Тбілісі
- 1932 — Адольф Гітлер атрымаў нямецкае грамадзянства
- 1948 — завяршыўся Лютаўскі путч, у выніку якога да ўлады ў Чэхаславаччыне прыйшлі камуністы
- 1954 — Гамаль Абдул Насэр стаў прэм’ер-міністрам Эгіпту
- 1956 — на паседжаньні XX зьезду КПСС Мікіта Хрушчоў выступіў з асуджэньнем культу асобы Сталіна
- 1969 — зонд «Mariner 6» выправіўся да Марсу
- 1972 — капсуля зонду «Луна-20» вярнулася на Зямлю з узорамі месяцовага грунту
- 1986 — прэзыдэнт Філіпінаў Фэрдынанд Маркас пасьля 20 гадоў кіраваньня быў вымушаны пакінуць краіну
- 1990 — у Менску адбыўся выбарчы мітынг Беларускага Народнага Фронту (да 100 тыс. чал.), удзельнікі якога вымусілі кіраўніцтва Беларускага тэлебачаньня даць жывы этэр лідэрам руху
- 1991 — Вайна ў Пэрсыдзкім заліве: ірацкая ракета «Скад» трапіла ў амэрыканскія вайсковыя кашары ў Дахране, забіўшы 28 жаўнераў
- 1993 — заснаваны краявідны заказьнік «Сялява»
- 2006 — колькасьць насельніцтва Зямлі дасягнула 6,5 мільярдаў чалавек
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1707 — Карла Гальдоні, італьянскі драматург
- 1816 — Казімер Кабылінскі, удзельнік паўстаньня 1863—1864 рокаў
- 1841 — Агюст Рэнуар, францускі мастак-імпрэсіяніст
- 1871 — Леся Ўкраінка, украінская пісьменьніца
- 1879 — Гасан Канапацкі, беларускі вайсковец, дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху
- 1881 — Ўільям Фостэр, амэрыканскі камуніст
- 1906 — Павал Каруза, беларускі фальклярыст, этнамузыколяг, кампазытар, грамадзка-палітычны дзяяч
- 1909 — Сяргей Дарожны, беларускі паэт, перакладнік
- 1917 — Энтані Бэрджэс, ангельскі пісьменьнік
- 1925 — Валянтына Чапко, беларускі гісторык
- 1930 — Эрыка Пэдрэці, швайцарская пісьменьніца
- 1943 — Джордж Гарысан, ангельскі музыка, удзельнік гурта The Beatles
- 1947 — Яўген Шатохін, беларускі мастак, пэдагог
- 1957 — Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт
- 1959 — Аляксей Балабанаў, савецкі і расейскі рэжысэр
- 1973 — Алена Зубрылава, беларуская біятляністка ўкраінскага паходжаньня
- 1973 — Энтані Барнэс, ангельскі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1713 — Фрыдрых I, прускі кароль
- 1723 — Крыстафэр Рэн, ангельскі архітэктар, матэматык і астраном
- 1899 — Паўль Ройтэр, заснавальнік агенцыі Reuters
- 1939 — Канстантын Гей, савецкі партыйны дзяяч
- 1959 — Клаўдзі Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар і палітычны дзяяч, распрацаваў эскіз сьцяга БНР
- 1960 — Уладзіслава Луцэвіч, беларуская літаратуразнаўца, стваральніца музэю Я.Купалы, жонка Я.Купалы
- 1970 — Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзеяч
- 1984 — Язэп Пітушка, беларускі грамадзкі дзеяч, ганаровы палкоўнік БКА
- 2020 — Хосьні Мубарак, чацьвёрты прэзыдэнт Эгіпту
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кувэйт — Нацыянальны дзень
- Грузія — Дзень савецкае акупацыі