Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі (Вільня)
Помнік гісторыі | |
Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі
| |
Царква Сьвятой Эўфрасіні на могілках
| |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°39′54″ пн. ш. 25°17′46″ у. д. / 54.665° пн. ш. 25.29611° у. д.Каардынаты: 54°39′54″ пн. ш. 25°17′46″ у. д. / 54.665° пн. ш. 25.29611° у. д. |
Канфэсія | праваслаўная царква |
Першае згадваньне | 1798 |
Дата заснаваньня | 1796 |
Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі | |
Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі на Вікісховішчы |
Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі або Ліпаўскія могілкі[a] — помнік гісторыі ў Вільні, праваслаўны нэкропаль. Знаходзяцца ў паўднёвай частцы места за Вострай брамай, на Ліпаўцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ліпаўскія могілкі ўтварыліся ў 1796 годзе, калі па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай улады Літоўскай губэрні вызначылі зямлю пад іх закладаньне. Першае пахаваньне адбылося ў 1815 годзе. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў могілкі адгарадзілі драўляным плотам. У 1838 годзе тут збудавалі царкву Сьвятой Эўфрасіньні.
У 1865 годзе царкву пашырылі і перарабілі. Таго ж году паводле праекту архітэктара Мікалая Чагіна і акадэміка Акадэміі мастацтваў Аляксандра Разанава збудавалі капліцу Сьвятога Георгія на месцы пахаваньня расейскіх жаўнераў і афіцэраў, якія загінулі ў час здушэньня нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў, з мэмарыяльнымі памятнымі табліцамі на трох вонкавых сьценах, дзе значацца імёны загінулых жаўнераў. Капліцу паставілі на грошы маскоўскай гаспадыні Марыі Аляксандраўны і яе дзяцей (500 рублёў), а таксама сабраных паводле падпіскі (Міхаіл Мураўёў асыгнаваў 4000 рублёў, якіх бракавала на пабудову капліцы)[1][2].
У 1997 годзе на сродкі Расеі на могілках збудавалі мэмарыял пад назвай «ахвярам фашызму», адрэстаўраваны ў 2002 годзе на расейскія сродкі пры спрыяньні амбасады Расеі ў Летуве[3].
Асобы, пахаваныя на могілках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксей Анішчык — бепарускі пісьменьнік, мэмуарыст і грамадзкі дзяяч.
- Антон Антановіч — беларускі мовазнаўца, прафэсар.
- Іван Берман — сьвятар, этнограф, краязнаўца, зьбіральнік беларускага фальклёру
- Тодар Вернікоўскі — беларускі палітычны й грамадзка-культурны дзяяч, міністар фінансаў БНР
- Ксенафонт Гаворскі — расейскі і беларускі археоляг, гісторык, выдавец
- Лукаш Голад — сьвятар, рэлігійны і грамадзка-культурны дзяяч Заходняй Беларусі, рэдактар і выдавец
- Аляксандар Данілевіч — беларускі пэдагог, матэматык, выкладчык Наваградзкай беларускай гімназіі
- Павел Каруза — беларускі фальклярыст, этнамузыколяг, кампазытар, грамадзка-палітычны дзяяч
- Зоя Коўш — беларуская грамадзка-палітычная дзяячка
- Юльян Крачкоўскі — беларускі фальклярыст, этнограф, краязнаўца, пэдагог
- Аляксандар Міхалевіч — юрыст, настаўнік лацінскай і нямецкай моваў у Віленскай беларускай гімназіі
- Лявон Мурашка — беларускі опэрны сьпявак (бас-барытон)
- Хведар Нюнька — беларускі грамадзка-культурны дзяяч у Летуве
- Міхаіл Пліс — беларускі праваслаўны сьвятар і грамадзкі дзеяч.
- Алена Сакалова-Леканд — настаўніца ў 1919—1944 беларускай мовы ў Віленскай беларускай гімназіі
- Фэлікс Стацкевіч — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, эспэрантыст.
- Язэп Шнаркевіч — беларускі культурна-асьветны дзяяч, пэдагог, мэмуарыст
- Надзея Шнаркевіч — беларуская грамадзкая дзяячка, жонка Язэпа Шнаркевіча
- Кастусь Шышэя — дзяяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху
- Леакадзія Шышэя — удзельніца беларускага пасьляваеннага супраціву, былая зьняволеная ГУЛАГу.
- Ян Цеханоўскі — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі
- Іван Юркевіч (1816—1876) — рэлігійны i грамадзкі дзеяч, дзяяч праваслаўнай царквы, асьветнік, пэдагог, гісторык, этноляг.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Таксама Ліпоўскія могілкі, Віленскія праваслаўныя могілкі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края. — СПб.: Типография Товарищества «Общественная Польза», 1890.
- ^ Добрянский Ф. Старая и Новая Вильна. — Издание третье. — Вильна: Типография А. Г. Сыркина, 1904. — С. 175.
- ^ Книга памяти. Альбом воинских захоронений Второй мировой войны в Литве. = Atminimo knyga. Antrojo pasaulinio karo karių kapinių Lietuvoje albumas. Sudarytojas Vaigutis Stančikas. — Vilnius: Gairės, 2006. С. 57.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jackiewicz M. Wileńska encyklopedia 1939—2005. — Warszawa: Ex Libris Galeria Polskiej Książki, 2007. — 702 s. ISBN 9788389913951.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі , Radzima.org
- У. Гарбацкі, Радаўніца ў Вільні на Ліпаўскіх могілках (фота), Новы Час, 26-04-2023, https://novychas.online/zamezza/radaunica-u-vilni-na-lipauskih-mohilkah-fota