Магілёўскі абласны драматычны тэатар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магілёўскі абласны драматычны тэатар

Магілёўскі абласны драматычны тэатар
Дата ўтварэньня 1954 год
Тып тэатар
Юрыдычны статус Дзяржаўная ўстанова
Месцазнаходжаньне Магілёў
Дырэктар Аляксандар Новікаў
Галоўны рэжысэр Саўліўс Варнас
Сайт mdrama.by

Магілёўскі абласны драматычны тэатар  — найстарэйшы тэатар Магілёва і вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэатар быў створаны ў Магілёве ў 1954 годзе на базе пераведзенага ў Магілёў Пінскага абласнога драматычнага тэатру. Прэм’ерай новага тэатру стала «Гісторыя аднаго каханьня» К. Сіманава.

Задні фасад

Будынак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000585
Асноўны артыкул: Будынак гарадзкога тэатру (Магілёў)

Будынак тэатру па вуліцы Першамайскай, 7 — помнік дойлідзтва псэўдарасейскага стылю. Тэатар узьведзены ў 1886—1888 гг. у цэнтры гораду паводле праекту архітэктара П. Камбурава і інжынэра У. Мільяноўскага.

У 1992—2001 гадох будынак знаходзіўся на рэканструкцыі. Спэктаклі праходзілі ў будынку былога Дому палітасьветы, не прыстасаванага для работы прафэсійнага тэатру.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2006 году тэатрам праводзіцца моладзевы тэатральны форум «М@rt.кантакт».

Рэпэртуар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Марозка» (чароўная казка)
  • «Дзьве стралы» (дэтэктыў каменнага стагодзьдзя ў 2-х дзеяньнях)
  • «Боінг-Боінг» (камэдыя)
  • «Апошні» (мэлядрама ў 2-х дзеяньнях
  • «Фрэкен Жулі» (драма ў 2-х дзеяньнях)
  • «Шут Балакіраў, або Прыдворная камэдыя»
  • «Неверагодныя прыгоды пінгвінаў» (музычная казка для ўсёй сям’і)
  • «Непараўнальная» (трагікамэдыя ў 2-х дзеяньнях)
  • «Зьнікненьне прынцэсы» (казка для маленькіх і вялікіх дзяцей)
  • «Аднаклясьнікі» (псыхалягічная драма ў 2-х дзеяньнях)
  • «Камэдыя» (ethno happening)
  • «Гаспадар кавярні» (монаспэктакль ў 1-м дзеяньні)
  • «Мужчына да сьвята» (неверагодная гісторыя ў 2-х дзеяньнях)
  • «Скаргі закаханых» (монаспэктакль Васіля Галеца па творах Леанарда да Вінчы і Ўільяма Шэксьпіра)
  • «Казка пра страчанае сумленьне»
  • «Пэпі Доўгаяпанчоха» (вясёлае прадстаўленьне пра дзіўную дзяўчынку)
  • «Сёньня глядзі на мяне» (камэдыя ў трох дзеяньнях)
  • «Легенда пра Машэку» (старажытнае паданьне ў 2-х дзеяньнях)
  • «Сон у летнюю ноч» (легкадумная камэдыя для дарослых у 2-х дзеяньнях)
  • «Братачкі» (Камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
  • «Кавалер ружаў» (камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
  • «Навальніца» (драма ў 6 карцінах)
  • «Мой унук Вэніямін» (п’еса ў 2-х дзеяньнях)
  • «Тарэлкін» (камэдыя-фарс у 2-х дзеяньнях)
  • «Другая сьмерць Жанны д’Арк» (спэктакль у 1-м дзеяньні)
  • «Папялушка» (казка зь ператварэньнямі ў 2-х дзеяньнях)
  • «Антропас» (сцэнічная фантазія на тэму апавяданьняў А.Чэхава «Чалавек у футарале», «Агрэст», «Унтэр Прышыбееў»)
  • «Сыльвія» (рамантычная камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
  • «Усе мышы любяць сыр» (рамантычная казка з чарадзействам і пераўтварэньнямі)
  • «Рыкаючы верабей. Эдыт Піяф» (монаспэктакль ў 1-м дзеяньні)
  • «Час заняцца сьветлым бокам жыцьця» (камэдыя ў 3-х дзеяньнях)
  • «Які сьпявае парася»
  • «Іван-царэвіч» (казка ў 2-х дзеяньнях)
  • «Спатканьне ў прадмесьці» (камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
  • «Двое зь вялікай дарогі» (дэтэктыўна-камэдыйная гісторыя з музыкай, танцамі, стральбой і каханьнем, у 2-х дзеяньнях)
  • «Толькі ЁН мае права мяне абудзіць» (спэктакль у 2-х дзеяньнях)
  • «З каханьнем не жартуюць!» (камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
  • «Сястра мая русалачка»
  • «Піжама для шасьцёрых» (камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
  • «Вечар» (трагікамэдыя ў 2-х дзеяньнях)
  • «Ушанаваньне» (камэдыя… трагедыя… мэлядрама… у 2-х дзеяньнях)
  • «Чараўнік смарагдавага гораду» (казка ў 2-х дзеяньнях)
  • «Кот у ботах» (музычная казка для дзяцей і дарослых у 2-х дзеяньнях)
  • «Пра тых, хто баіцца» (музычная п’еса для дзяцей і дарослых у 2-х дзеяньнях)
  • «Коткін дом» (музычная казка ў 2-х дзеяньнях)
  • «Неразумны Журдэн» (камэдыя ў 2-х дзеяньнях)
  • «Гэтыя свабодныя матылі» (мэлядрайв ў 2-х дзеяньнях)
  • «Люці+КАПІТАН» (гісторыя каханьня)
  • «Трыстан і Ізольда» (трагікамэдыя ў 2-х дзеяньнях)
  • «Свабодная пара» (камэдыя ў 2-х дзеяньнях)

Кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Новікаў Андрэй — дырэктар тэатру
  • Рабцава Ірына — намесьнік дырэктару па арганізацыі гледача
  • Баль Аляксандар — загадчык музычнай часткі тэатру
  • Баранава Людміла — загадчык касьцюмернай
  • Кузьняцова Вольга — загадчык трупы тэатру
  • Лапкіна Натальля — галоўны адміністратар
  • Дуброўская Натальля — адміністратар
  • Рыбакоў Алег — галоўны мастак
  • Таргашова Марына — загадчык мастацка-пастановачнай часткі
  • Дабрынская Ганна — рэквізытар вышэйшай катэгорыі
  • Запаскін Сяргей — мастак па сьвятле
  • Кутовіч Генадзь — мастак-дэкаратар
  • Махунава Вольга — асыстэнт рэжысэру
  • Мікалаева Любоў — мастак-мадэльер тэатральнага касьцюму
  • Цітова Ала — мастак-мадэльер тэатральнага касьцюму
  • Усьціновіч Натальля — асыстэнт рэжысэру
  • Якушава Ганна — загадчыца вытворчых майстэрняў

Дырэктары ў розныя гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трупа тэатру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Белацаркоўская Яўгенія — акторка
  • Белацаркоўскі Рыгор — актор, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
  • Блізьнюкевіч Сяргей — актор
  • Бурцава Зоя — акторка, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
  • Вількін Чэслаў — актор
  • Вінічанка Аляксандра — акторка
  • Галец Васіль — актор
  • Гурына Людміла — акторка
  • Дудзіч Алена — акторка
  • Дудкевіч Дзьмітры — актор
  • Дунчанка Ірына — акторка
  • Ергулевіч Кацярына — акторка
  • Калакустава Натальля — акторка
  • Кандолева Кацярына — акторка
  • Крыванос Алена — акторка
  • Куляшоў Аляксандар — актор
  • Кушнер Ганна — акторка
  • Кушнер Руслан — актор
  • Лабанок Галіна — акторка
  • Лысенка Ірына — акторка
  • Мацюшка Аляксандар — актор
  • Міхалкевіч Любоў — акторка
  • Неберова Юлія — акторка студыі
  • Насулька Вольга — акторка
  • Палкін Аляксандар — актор, заслужаны артыст Расеі
  • Паноў Аляксандар — актор
  • Пятровіч Уладзімер — актор, рэжысэр
  • Печнікаў Канстанцін — актор
  • Палішчук Аляксандар — актор студыі
  • П’янзін Аляксандар — актор
  • Раманоўскі Мікалай — актор
  • Рудакова Марыя — акторка
  • Самкнулаў Данііл — актор
  • Угначова Галіна — акторка
  • Цыбін Аляксей — актор
  • Барэйша Людміла — артыстка аркестру
  • Гладкі Віктар — артыст аркестру
  • Мілаванава Надзея — артыстка аркестру
  • Юргелас Вераніка — артыстка аркестру

Мастацкія кіраўнікі і галоўныя рэжысэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Баравік Р. І. Магілёўскі абласны драматычны тэатр// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 43-49

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магілёўскі абласны драматычны тэатарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў