Перайсьці да зьместу

Беларускі народны тэатар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Белару́скі наро́дны тэа́тар — беларускі тэатар, заснаваны ў Вільні 7 траўня 1926 году[1]. Кіраўніком зьяўляўся Пятро Булгак. Аднак практычная дзейнасьць гэтага тэатра была мінімальнай. Ён здолеў паставіць усяго некалькі спэктакляў у Вільні і адзін — у Новай Вілейцы[2].

У пачатку чэрвеня 1927 году гэтая трупа была ператворана ў Вандроўны беларускі народны тэатар (ВБНТ) пры Віленскім аддзеле БІГіК.

Выдадзеныя п’есы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Чорт і Баба. Жарт у 1 акце (паводле народнай казкі) // Беларускі народны тэатр: Сцэнічныя творы. Кн. 1. Вільня: выд. т-ва «Пагоня», 1927. 13 с.
  1. ^ Эдуард Мазько. Уплыў самадзейнага тэатра на культурнае жыццё беларусаў у міжваеннай Польшчы ў 20-30 гады ХХ стагоддзя // Białoruskie Zeszyty Historyczne, nr 18
  2. ^ Аддзел рэдкай кнігі і рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі НАН Рэспублікі Беларусь (далей: АРКіР ЦБ НАН РБ), ф. 5, воп. 1, адз. зах. 18, арк. 3.