Тэатар

Тэа́тар (стар.-грэц. θέατρον — асноўнае значэньне — «месца для відовішчаў», затым — «відовішча», ад θεάομαι — «гляджу, бачу») — адзін з кірункаў мастацтва, у якім пачуцьці, думкі і эмоцыі аўтара (творцы, мастака) перадаюцца гледачу або групе гледачоў пасродкам дзеяньняў актора або групы актораў.
Паняцьце тэатру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Перадача акторам пачуцьцяў, думак, эмоцыяў аўтара гледачу завецца прадстаўленьнем. Як правіла, акторы ўяўляюць пачуцьцёвыя перажываньні аўтара, выкладзеныя ім у п’есе. Актор падчас прадстаўленьня можа дзейнічаць пасродкам свайго цела, голасу й рухаў, а таксама пасродкам розных прадметаў.
Разнавіднасьці тэатру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па відах дзеяньняў актора падчас імпрэзы адрозьніваюць наступныя віды тэатраў:
- драматычны (драма)
- опэрны тэатар
- мюзыкл
- балет
- пантаміма
- апэрэта
- дзіцячы
- лялечны
- тэатар абсурду
- тэатар пародыі
- вулічны тэатар
- тэатар паэзіі
- тэатар танца
- тэатар ценяў
- тэатар зьвяроў
- тэатар песьні
- тэатар эстраднай мініятуры (тэатар эстрады)
- тэатар аднаго актора
Сусьветны тэатар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тэатар Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На 2010 год у Беларусі толькі каля 30% спэктакляў ставілася па-беларуску[1]. Дзель беларускай драматургіі ў рэпэртуарах тэатраў ледзь дасягала 25%[2].
Тэатральныя фэстывалі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Ларыса Цімошык. Сіла слова // Зьвязда : газэта. — 26 студзеня 2010. — № 13 (26621). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ Глеб Лабадзенка. Павал Латушка: На фільм «Дняпроўскі рубеж» патрачана Br6 мільярдаў, вернута — 100 мільёнаў // Зьвязда : газэта. — 28 студзеня 2010. — № 15 (26623). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Гэта — накід артыкула пра мастацтва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |