Перайсьці да зьместу

Аршанскі школьны тэатар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выгляд Аршанскага езуіцкага калегіюму, 12 лютага 1840

Аршанскі школьны тэатар — адукацыйная ўстанова пры езуіцкім калегіюме ў Воршы, якая існавала ў XVII стагодзьдзі. У канцы XVII стагодзьдзя тут паказалі польскую драму «Слаўная дапамога ў перамозе Раміра, якую ўчынілі анёльскія палкі» зь беларуска-польскімі інтэрмэдыямі[1]

Мяркуецца, што першы спэктакль тэатру адбыўся ў 1610 годзе. Пазьнейшыя выступы шкаляроў з «дыялёгамі» адбываліся ў 1636, 1670, 1689, 1696 і 1697 гг[2].

Выкладчыкамі рыторыкі і паэтыкі ў Воршы працавалі В. Грышкевіч, Ф. Шымановіч. і К. Вальвэран.

  1. ^ Стэльмах, Дз. У. Аршанскі школьны тэатр // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: 2002 Т. 1. — С. 58. — 568 с.
  2. ^ Мальдзіс, А. І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. — Мн.: 1980. — С. 153, 157 175—192.