Дзяржаўны жыдоўскі тэатар БССР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзяржа́ўны жыдо́ўскі тэа́тар БССР — тэатар, які дзейнічаў у Менску ў 1926—1949 роках.

У 1921 року ў Маскве была створаная жыдоўская сэкцыя пры Беларускай драматычнай студыі(d), куды былі накіраваныя навучацца будучыя акторы, сабраныя акторам і пастаноўшчыкам Міхаілам Рафальскім. 21 кастрычніка 1926 року тэатар дэбютаваў у Менску спэктаклем «На ланцугу пакутаў» Іцхока Перэца[1]. Уласнага памяшканьня ня меў, спэктаклі дэманстраваліся на сцэне Першага Беларускага драматычнага тэатру.

У 1932 тэатру перададзены будынак былой Харальнай сынагогі (цяпер — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага). Да 1937 року ў рэпэртуары тэатру налічвалася 26 спэктакляў. 9 жніўня 1937 року па абвінавачваньні ў «шпіянажы на карысьць Польшчы» быў арыштаваны заснавальнік і кіраўнік Міхаіл Рафальскі. У 1938 року новым кіраўніком стаў Віктар Галаўчынер.

28 чэрвеня тэатар, які ў той час знаходзіўся на гастролях у Віцебску, быў эвакуяваны ў Шахуньскі раён(ru) Горкаўскай вобласьці. Атрымаўшы загад з БССР на расфармаваньне тэатру, акторы зьвярнуліся да першага сакратара Новасыбірскага абкаму ВКП(б) Міхаіла Кулагіна, якога ведалі з часоў ягонай працы ў Менску. У кастрычніку 1941 року Дзяржаўны жыдоўскі тэатар пераехаў у Новасыбірск, выступаў на пляцоўцы Тэатру юнага гледача(ru). За гады вайны даў каля 300 спэктакляў, канцэртаваў у шпіталях, на прадпрыемствах, на фронце.

У 1946 року Дзяржаўны жыдоўскі тэатар БССР вярнуўся ў Менск. Ня маючы ўласнага памяшканьня, трупа грала спэктаклі на сцэне тэатру імя Янкі Купалы па панядзелках і аўторках, у выходныя дні. Тэатру быў прысвоены статус перасоўнага. Аднак неўзабаве тэатар трапіў пад крытыку, яго абвінавачвалі ў адсутнасьці ў рэпэртуары актуальных сучасных твораў, рабалепстве перад Захадам, у фармалізьме і касмапалітызьме. 16 сакавіка 1948 року тэатар пазбаўлены дзяржаўнага фінансаваньня, але працягваў існаваньне[1]. 30 сакавіка 1949[2] на загад Саўміна БССР тэатар расфармаваны.

Мастацкімі кіраўнікамі былі Міхаіл Рафальскі (1926—1937, рэпрэсаваны), Віктар Галаўчынер (1938—1946). У розныя гады ў тэатры працавалі рэжысэры Леў Літвінаў, А. Айзенберг, Васіль Фёдараў[3], дырэктар Адам Левітэ, народны артыст УССР Б. Норд, мастак Аляксандар Тышлер. Сярод найлепшых пастановак — «Пігмаліён» Бэрнарда Шоў (1946, рэжысэр Віктар Галаўчынер).

Акторы тэатра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Арцімовіч, Тацяна (12 красавіка 2014) З гісторыі габрэйскага тэатру ў Беларусі зЕрне Праверана 7 кастрычніка 2018 г.
  2. ^ а б Арлоў 2018. С. 2.
  3. ^ а б в Арлоў 2018. С. 2.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]