Перайсьці да зьместу

Мосар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі | унёсак) у 11:30, 31 ліпеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Мосар
Касьцёл сьв. Ганны
Касьцёл сьв. Ганны
Першыя згадкі: 1514
Вобласьць: Віцебская
Раён: Глыбоцкі
Сельсавет: Удзелаўскі
Насельніцтва: 485 (1998)
Колькасьць двароў: 231
Тэлефонны код: +375 2156
Паштовы індэкс: 211807
Геаграфічныя каардынаты: 55°13′25″ пн. ш. 27°27′37″ у. д. / 55.22361° пн. ш. 27.46028° у. д. / 55.22361; 27.46028Каардынаты: 55°13′25″ пн. ш. 27°27′37″ у. д. / 55.22361° пн. ш. 27.46028° у. д. / 55.22361; 27.46028
Мосар на мапе Беларусі
Мосар
Мосар
Мосар
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Мо́сар — вёска ў Беларусі, на рацэ Маргва. Уваходзіць у склад Удзелаўскага сельсавету Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 485 чал. (1998). Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Глыбокага, за 220 км ад Віцебску; на аўтамабільнай дарозе, якая злучае Мосар з Глыбокім.

Мосар — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). У наш час паселішча здыбыла вядомасьць дзякуючы а. Юзэфу Бульку, намаганьнямі якога мясцовы касьцёл пераўтварыўся ў адзін з духоўных цэнтраў рэгіёну.

Гісторыя

Упершыню Мосар згадваецца ў 1514 годзе. Ягоным уладальнікам быў Юры Зяновіч (Зяноўевіч), намесьнік браслаўскі, якому ў грамаце вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 11 кастрычніка 1554 году было дазволена «при именью его Мосары над р. Дисною, местечко посадити, торг и корчмы вольные к пожитку у его мети».

Пазьней Мосар перайшоў у валоданьне ваяводу троцкаму Пацу, а ад яго — маршалку вялікаму Марцыяну Валовічу. У 1639 годзе ўладальнікамі маёнтку зьяўлялася сям’я Долмат-Ісайкоўскіх, ад якой ён зноў перайшоў Пацам у якасьці пасагу. Пэўны час уладальнікамі Мосара былі Млечкі. Канстанцыя Млечка напрыканцы 17 стагодзьдзя пабралася шлюбам з кашталянам троцкім Янам Уладыславам Бжастоўскім з гербу Стрэмя, пасьля чаго маёнтак знаходзіўся ва ўладаньні Бжастоўскіх на працягу больш чым 200 гадоў.

У 17751790 гадох Робэрт і Ганна (з роду Плятэраў) Бжаздоўскія збудавалі ў Мосары вялізны палац, які ўяўляў сабой двухпавярховы будынак, выкананы ў стылі строгага клясыцызму, які нагадваў каралеўскую рэзыдэнцыю ў варшаўскіх Лазенках. Палац меў багатае ўнутранае аздабленьне і налічваў некалькі заляў, у адной зь якіх — Каралеўскай — знаходзіліся генэалягічнае дрэва ўсіх каралёў польскіх, арыгінальная печ у выглядзе піраміды на пяці кулях, а таксама францускі камін зь бюстам Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які некалькі разоў гасьцяваў у Мосары. Апроч Каралеўскай, палац меў Бальную залю з камінам з чорнага мармуру і Люстраную, дзе сьцены былі аздобленыя люстранымі панэлямі. Таксама ў палацы знаходзіўся Кітайскі пакой, аздоблены ва ўсходнім стылі. Вакол знаходзіўся пэйзажны парк з дубовай алеяй і садам. Палац быў зьнішчаны бальшавікамі падчас адступленьня ў 1920 годзе.

Апроч палаца, у 1792 годзе ў Мосары Робэрт і Ганна (з роду Плятэраў) Бжастоўскія збудавалі мураваны касьцёл сьвятой Ганны і запісалі «фундуш» з 1000 чырвоных злотых, зацьверджаны Ігнатам Масальскім. У касьцёле ў срэбранай труне былі пахаваныя рэліквіі сьвятога Юстына, якія трапілі сюды зь Мядзела. Апроч гэтага, у касьцёле былі пахаваныя яго заснавальнік — Р. Бжастоўскі — а таксама ягоныя нашчадкі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мосар апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. У 19 стагодзьдзі некалькі тысячаў вернікаў стала зьяжджаліся ў мясцовы касьцёл на дзень сьвятога Юстына. За ўдзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў частка земляў Бжаздоўскіх была канфіскаваная. Каля 1840 году ўніяцкая царква, якая была пабудаваная тут у 18 стагодзьдзі, абрушылася, і царкоўная маёмасьць разам з званамі была перададзеная ў Вярхнянскую царкву.

Напрыканцы 19 стагодзьдзя Мосар перайшоў у валоданьне Пілсудзкіх: у 1870 годзе яго набыў Эдмунд Пілсудзкі, а ягоны сын Калікст Юзаф Пілсудзкі быў наступным і апошнім уладальнікам маёнтка. У 1872 годзе у мястэчку адкрылася народная вучэльня. Станам на 1885 год маёнтак налічваў 558 сялянаў і 2030 дзесяцінаў зямлі, зь якіх 1206 дзесяцінаў былі ў Мосары і 824 — у Буках.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Мосар апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва[1].

У 1939 годзе Мосар увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году зрабіўся цэнтрам сельсавету Дунілавіцкага раёну. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 20 студзеня 1960 году вёска ў Глыбоцкім раёне. 20 траўня 1960 году Мосар увайшоў у склад Удзелаўскага сельсавету. Станам на 1992 год у вёсцы было 204 гаспадаркі, на 1997 — 231 двор.

Насельніцтва

Інфраструктура

У вёсцы працуюць базавая школа, бібліятэка, клюб, фэльчарска-акушэрскі пункт, пошта і 2 крамы.

Эканоміка

Мосар уваходзіць у склад ААТ «За Радзіму», працуе льнозавод.

Турыстычная інфармацыя

Помнікі археалёгіі

За 1,5 км на паўднёвы захад ад Мосара знаходзіцца курганны могільнік, які складаецца зь 10 насыпаў. Ягонае стварэньне адносяць да 10 — пачатку 11 стагодзьдзяў. Могільнік выявіў і дасьледаваў В. Мінліх у канцы 18 стагодзьдзя, які раскапаў 6 насыпаў. Цяпер матэрыялы гэтых дасьледаваньняў захоўваюцца ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу.

Шматлікія археалягічныя знаходкі і курганны могільнік сьведчаць пра тое, што Мосар зьяўляецца адным з найбольш старажытных паселішчаў у раёне[3].

Помнікі архітэктуры

Скульптура ў парку ля касьцёла сьв. Ганны

Выдатная мясьціна Мосара — касьцёл сьвятой Ганны. У 1990 годзе сюды быў прызначаны пробашч Юзаф Булька, з ініцыятывы якога касьцёл быў адрэстаўраваны, а вакол яго закладзены парк з прыгожымі расьлінамі, мноствам кветак, фантанаў і садам камянёў[4].

У 2004[4] годзе на вяршыні ўзгорку, які знаходзіцца на ўсходзе вёскі быў усталяваны 23-мэтровы крыж, які зьяўляецца самым высокім у Беларусі і бачны за 15 км навокал у яснае надвор’е. Крыж быў усталяваны ў гонар 490-годзьдзя вёскі дзякуючы намаганьням ксяндза Юзафа Булькі[4].

Музэі

Алея цьвярозасьці каля касьцёла

Антыалькагольны музэй

З ініцыятывы ксяндза Юзафа Булькі ў Мосары быў створаны адзіны ў Беларусі антыалькагольны музэй, які разьмешчаны ў званіцы. У музэі знаходзіцца самагонны апарат, які быў прынесены гараджанамі, столік з самаварам і шалямі, зь якіх можа выпіць гарбаты. Сьцены музэя аздобленыя антыалькагольнымі плякатамі, а ў самім касьцёле ёсьць «Кніга цьвярозасьці», дзе людзі на пэўны тэрмін даюць перад Богам абяцаньне ня піць[5] Апроч самога музэю, у вёсцы створаная Алея цьвярозасьці,[6]. якую заклалі прадстаўнікі клюбаў ананімных алькаголікаў зь Беларусі, Латвіі і Летувы. Дзякуючы сьвятару многія жыхары Мосара і навакольных вёсак спынілі злоўжываньне алькаголем[7].

Музэй парафіі

У Мосары дзейнічае адзіны ў вобласьці музэй Мосарскай парафіі, дзе сабраная калекцыя прыладаў працы, якімі карысталіся продкі беларусаў: мёдагонка, жорны, сталярны варштат, кросны, разнастайныя стругальныя інструмэнты. Сам музэй знаходзіцца ў былой пуні, дзе калісьці захоўвалі збожжа[5].

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Мосарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў