Юзэф Булька
Юзэф Булька | ||||
Род дзейнасьці | каталіцкі сьвятар | |||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэньня | 25 сьнежня 1925 | |||
Месца нараджэньня | в. Рыпайчай, Новасьвянцінскі раён, Летувіская ССР | |||
Дата сьмерці | 9 студзеня 2010 | |||
Месца сьмерці | Менск, Беларусь | |||
Месца пахаваньня | ||||
Занятак | каталіцкі сьвятар | |||
Узнагароды | | |||
Юзэф Булька (па-летувіску: Juozas Bulka, Юозас Булька, 1925 — 9 студзеня 2010, Менск) — каталіцкі сьвятар, былы пробашч касьцёла сьвятой Ганны ў Мосары Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласьці.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юзэф Булька нарадзіўся ў 1925 г. ў Новасьвянцянскім (Швянчоняляйскім) раёне ў в. Рыпайчай у сям’і селяніна-серадняка. Пасьля вайны працаваў на віленскай фабрыцы электрычных лічыльнікаў. Пасьля таго, як сышоў на пэнсію ў канцы 1980-х гадоў, высьвеціўся ў ксяндзы. Пасьля высьвячэньня ксёндз зьехаў у Беларусь і каля 20 гадоў служыў у прыходзе Мосар Віцебскай дыяцэзіі.[1]
Юзэф Булька стаў шырока вядомы ў Беларусі і за яе межамі як прапагандыст здаровага ладу жыцьця. Булька выступіў ініцыятарам стварэньня шэрагу аб’ектаў, якія зрабілі Мосар турыстычнаю мэтай[2]: антыалькагольны музэй, Алея цьвярозьнікаў. Дзякуючы сьвятару многія жыхары Мосар і навакольных вёсак перасталі злоўжываць алькаголем[3]. Юзэф Булька многае зрабіў для добраўпарадкаваньня Мосара: па яго ініцыятыве ў вёсцы быў створаны Крыжовы шлях, стадыён, страусіная фэрма, дэндрапарк, перад касьцёлам сьв. Ганны ўзьведзены помнік Яну Паўлу II.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2005 годзе Юзэф Булька стаў першым беларускім ксяндзом, узнагароджаным прэміяй «За духоўнае адраджэньне». У 2006 годзе ўказам прэзыдэнта Булька быў узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны за ўмацаваньне духоўных каштоўнасьцяў і прапаганды здаровага ладу жыцьця.[3]
Абвінавачваньне ў супрацы з МДБ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кастрычніку 2008 году пракуратура Летувы выдала ордэр на арышт Юзэфа Булькі і абвясьціла яго ў вышук па абвінавачваньні ў генацыдзе. Паводле вэрсіі летувіскіх пракурораў, у пачатку 1950-х гадоў Булька быў агентам-баевіком савецкага МДБ, дапамагаючы ім высочваць і забіваць партызан, якія ваявалі супраць савецкай улады.
З канца 1940-х гадоў Юзэф Булька ваяваў супраць савецкіх уладаў у складзе партызанскага атраду.[4]
Паводле вэрсіі летувіскіх уладаў, Булька быў захоплены ў палон саветамі ў сакавіку 1951 году пасьля бою пад Кяўнелішкамі і прымушаны да супрацоўніцтва.[4] У летувіскіх архівах захаваліся сакрэтныя данясеньні, паводле якіх зь непасярэднай дапамогай гэтага агента на працягу 1951—1953 гг. у выніку спэцапэрацыяў былі захопленыя і зьнішчаныя каля 45 партызанаў. Як непатрэбныя сьведкі, гінулі і мірныя людзі. Супрацоўніцтва было спынена ў 1961 годзе «праз адсутнасьць сувязі з агентам».
Беларускія ўлады адмовіліся выдаць ксяндза Летуве[1]. Сам Юзэф Булька адмаўляў абвінавачваньні.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Даніла Стрыжак. У выніку скандалу Юзас Булька трапіў у шпіталь(недаступная спасылка) // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 2009-04-08
- ^ Алесь Дашчынскі. Памёр ксёндз Ёзас Булька // Радыё Свабода, 09.01.2010
- ^ а б Памёр ксёндз Юозас Булька // Наша Ніва, 9 студзеня 2010
- ^ а б Сямён Печанко. Доўгая дарога агента «Бімбы» // Наша Ніва, 21 лютага 2009
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ксёндз Булька — агент МГБ? — у блогу журналіста Андрэя Пачобута