Перайсьці да зьместу

Маргва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Маргва
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Стураўшчыны
Вусьце Бярозаўка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 36 км

Маргва — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Бярозаўкі (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 36 км. Плошча вадазбору 159 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰. Выдатак вады ў вусьці каля 1 м³/с.

Злучаецца пратокай з возерам Царкавішчам. На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Мосар.

Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Стураўшчыны. Вадазбор у межах Сьвянцянскіх градаў і Полацкай нізіны. Упадае ў Бярозаўку каля вёскі Панфілаўшчыны. Даліна ракі пераважна трапэцападобная, схілы спадзістыя, абалона двухбаковая. Рэчышча (з выняткам дзялянак ДзеркаўшчынаАльховікі і РакаўцыГатоўкі) каналізаванае, шырыня ў вярхоўі 2—3 м, у нізоўі да 9 м[1].

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. С. 298.