Пуня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Пу́ня, а таксама сяньні́ца (Магілёўшчына), се́льніца (Берасьцейшчына), адры́на і шопа (Гарадзеншчына) — памяшканьне для захоўваньня сена. Слова пуня — запазычаньне ад латыскага слова «pūne».

Звычайна пуня будавалася на прыгуменьні, або ў агульным комплексе гаспадарчых пабудоў.

На Магілёўшчыне пуняй называлі таксама памяшканьне для буйной рагатай жывёлы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973