Купішкі
Выгляд
(Перанакіравана з «Купішкіс»)
Купішкі | |||||
лет. Kupiškis | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1529 | ||||
Горад з: | 1791 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Панявескі | ||||
Плошча: | 7 км² | ||||
Вышыня: | 101 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 6344 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 906,29 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°49′59.99″ пн. ш. 24°58′0.01″ у. д. / 55.8333306° пн. ш. 24.9666694° у. д.Каардынаты: 55°49′59.99″ пн. ш. 24°58′0.01″ у. д. / 55.8333306° пн. ш. 24.9666694° у. д. | ||||
Купішкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.kupiskis.lt/ |
Купі́шкі (па-летувіску: Kupiškis) — горад у паўночнай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Купішкаўскага раёну Панявескага павету. Праз горад цякуць рэкі Купа і Лева. Насельніцтва налічвае каля 8,2 тыс. чалавек. Купішкі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Дата заснаваньня гораду невядомая, але археалягічныя дасьледаваньні пацьвердзілі, што людзі тут сяліліся з 3000—2000-х гадоў да н. э. У летапісах Купішкі ўзгадваюцца з 1529 году.
З 8,2 тыс. насельніцтва 97,3% зьяўляюцца летувісамі, 1,7% — расейцамі, 0,3% — палякамі, 0,2% — беларусамі, 0,2% — украінцамі, 0,33% — іншыя нацыянальнасьці. Да Другой сусьветнай вайны тут жыло 1444 габрэяў.