Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар баніфратаў (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар баніфратаў
Касьцёл Сьвятога Яна. Б. Лявэрнь, 1840
Касьцёл Сьвятога Яна. Б. Лявэрнь, 1840
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′22″ пн. ш. 27°33′18″ у. д. / 53.90611° пн. ш. 27.555° у. д. / 53.90611; 27.555Каардынаты: 53°54′22″ пн. ш. 27°33′18″ у. д. / 53.90611° пн. ш. 27.555° у. д. / 53.90611; 27.555
Дата заснаваньня XVII ст.
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар баніфратаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар баніфратаў
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар баніфратаў
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар баніфратаў

Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар баніфратаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Менску. Знаходзіўся на Цёмных Крамах, у пачатку Казьмадзям'янаўскай вуліцы[a], непадалёк ад Менскага Замчышча. Твор архітэктуры барока.

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарных карпусоў, будынка шпіталя, а таксама гаспадарчых пабудоваў і саду[2] і злучаўся з суседнім бэрнардынскім кляштарам праз падземны тунэль. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцёл і кляштар. Да нашага часу захаваліся падмуркі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1700 року стольнік і падстароста менскі Тэадор Антоні Ваньковіч ахвяраваў баніфратарам 10 тыс. злотых і вялікі пляц на Старым (Нізкім) Рынку пад будаваньне касьцёла, кляштару, шпіталя і інш., а таксама фальварак Кальварышкі (за местам, на беразе ракі Сьвіслачы), які меў 1 валоку і 15 моргаў ворнай зямлі і комплекс жылых і гаспадарчых пабудоваў. Адначасна стольнік старадубскі М. Радкевіч падараваў кляштару 2 сенажаці над Сьвіслаччу[2]. У 1709 року А. Т. Ваньковіч ахвяраваў кляштару маёнтак Саковічы, а касьцёлу — убраньне. У 1750 року Аўгустын Антон Любінецкі адпісаў братам 3 тыс. злотых.[3].

Будаваньне касьцёла вялося ў пачатку XVIII ст. Сьвятыня моцна пацярпела ад мескага пажару 1762 року. З гэтае прычыны ў 1764 року прыёр Клемэнс Вільчэўскі склаў дамову з майстрамі менскага мулярскага цэху Антоніем Каплінскім і Пятром Макарэвічам на аднаўленьне і разбудову касьцёла.

Пры кляштары дзейнічаў шпіталь на 18 ложкаў[2], у якім у пачатку XIX ст. лекаваліся ня толькі ўбогія, але і вязьні. Браты-баніфратары забясьпечвалі пацыентаў лекамі і прадуктамі харчаваньня[4]. Апроч таго, існавала невялікая бібліятэка, якая мела каля 50 кніжак і рукапісаў на лацінскай мове[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) касьцёл і кляштар працягваў дзейнічаць. У 1796 року ў кляштары знаходзіліся 4 манахі. Да 1824 року сюды далучылі Менскі кляштар рохітаў[5].

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 рокаў у 1836 року ўлады Расейскай імпэрыі канфіскавалі касьцёл і кляштар у манахаў[2]) і прадалі іх з публічнага торгу[6]. У 1860-я рокі касьцёл зруйнавалі, а кляштарныя карпусы прыстасавалі пад жытло[2].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — прастакутны ў пляне 1-нэфавы будынак, які галоўным 2-вежавым фасадам выходзіў на пляц Нізкага Рынку.

У інтэр'еры касьцёла, часткова перакрытага крыжовым скляпеньнем, знаходзіліся 3 драўляныя алтары. У галоўным 2-ярусным алтары, які ўпрыгожвалі 4 ліхтары, знаходзіліся абразы Сьвятога Яна Божага, Сьвятога Аўгустына і Езуса Хрыста[2]. У бакавых алтарах — цудоўны абраз Маці Божай, аздоблены срэбнымі шатамі і каронай[6], а таксама фігура ўкрыжаванага Хрыста[2].

Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляны 2-павярховы кляштарны корпус выходзіў на вуліцу Казьмадзям’янаўскую. На першым паверсе знаходзіліся 18 крамаў, якія здаваліся ў арэнду, а на другім жылі манахі. На вуліцу Зыбіцкую выходзіла 2-павярховая камяніца, у якой на першым паверсе было 7 крамаў, на другім — жылыя пакоі і кухня[2].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Касьцёл стаяў пасярод сучаснай вуліцы Нямігі, насупраць прыпынку грамадзкага транспарту «вуліца Максіма Багдановіча»[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазняк З. Рэха даўняга часу. — Менск, 1985. С. 8
  2. ^ а б в г д е ё ж з Дзянісаў У. Менскі кляштар баніфратаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 291
  3. ^ Касмылёў В. Дабрачыннасць баніфратаў і рохітаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 317.
  4. ^ 400 гадовы юбілей прысутнасці баніфратаў на ўсходніх землях // «Слова Жыцця» №10 (279), 17 мая 2009
  5. ^ Дзянісаў У. Менскі кляштар баніфратаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 291—192
  6. ^ а б Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 188.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]