Мацей Радзівіл (фінансіст)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мацей Радзівіл
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
Герб «Трубы»
Фінансіст
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1961
Варшава, Польшча
Род Радзівілы
Бацькі Альберт Геранім Радзівіл
Ганна Марыя з Чартарыйскіх
Жонка Ганна Радзівіл
Дзеці 5 дзяцей
Дзейнасьць бізнэсмэн

Мацей Радзівіл (па-польску: Maciej Radziwiłł; нар. 1961, Варшава) — філёзаф і фінансіст, прадстаўнік княжацкага роду Радзівілаў гербу Трубы. На сёньня фактычны галава роду Радзівілаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1961 годзе. Скончыў унівэрсытэты ў Варшаве і ЗША[1]. Паводле першай спэцыяльнасьці філёзаф (працаваў выкладнікам у Варшаўскім ўнівэрсытэце), другая ягоная спэцыяльнасьць — фінансіст (працаваў у банку). У наш час зьяўляецца выканаўчым дырэктарам адной з кампаніяў (Варшава), што займаецца мадэрнізацыяй Польскай чыгункі.

За шмат гадоў здолеў набыць на аўкцыёнах па ўсім сьвеце шэраг рэчаў, якія ў розны час належылі Радзівілам. Падараваў музэю Нясьвіскага замка гравюры з асабістай калекцыі, а ў кастрычніку 2009 г. перадаў сем лічбавых копіяў работ (копіі выкананыя на халсьце, і не спэцыялісту іх амаль не адрозьніць ад арыгіналу). Упершыню наведаў Менск у 1989 годзе[2].

Зьяўляецца шостым па ліку Мацеем у родзе Радзівілаў, нашчадак Радзівіла Сіроткі ў 14-м калене.[3] (менавіта Радзівіл Сіротка заклаў Нясьвіскі замак і збудаваў Касьцёл Цела Божага ў Нясьвіжы). Сёньня Мацей Радзівіл — фактычны галава роду, які аб’ядноўвае ўсю сям’ю. Сваім сваякам імкнецца нагадаць: Кожны Радзівіл мусіць пабываць у Нясьвіжы.[1]

Жонка — Ганна Радзівіл — прамы нашчадак Мікалая Радзівіла «Чорнага» ў 15-м калене [4]. У 2008 г. у Дубінках (непадалёк ад Вільні), дзе здаўна жылі Радзівілы, у касьцёльнай крыпце знайшлі чалавечыя косткі. Параўнананьне ДНК Ганны як прамого нашчадка з ДНК знойдзеных парэшткаў, пацьвердзіла здагадку навукоўцаў пра тое, што яны належаць самому Мікалаю Радзівілу «Чорнаму».

Мае пяцёра дзяцей, малодшая зь якіх Эльжбэта (2007 г.н.). Аднаго з сыноў зваць так сама, як і бацьку, — Мацей. Сваіх дзяцей выхоўвае ў духу францускай прымаўкі: «Noblesse oblige» (шляхецтва абавязвае).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]