Абраз Маці Божай Гудагайскай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Маці Божая Гудагайская»)
Абраз Маці Божай Гудагайскай, XVI—пач. XVII ст
в. Гудагай, Астравецкі раён

Абра́з Маці Божай Гудага́йскай — адна з хрысьціянскіх сьвятынь на Беларусі. Знаходзіцца ў парафіяльным касьцёле Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Гудагай (Астравецкі раён).

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абраз намаляваны, верагодна, у XVI — пач. XVII ст. на дошцы невялікіх памераў тэмперай: належыць да іканаграфічнага тыпу «Замілаваньне». Паводле характару жывапісу належыць да бізантыйска-праваслаўнай традыцыі, паўтарае іканаграфічна вядомы бізантыйскі абраз «Маці Божая Ўладзімерская».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне абразу і час зьяўлення ў Гудагаі невядомы. Паводле царкоўнага паданьня, абраз трапіў сюды праз расейскіх купцоў, пазьней належаў уладальнікам Гудагая Развадоўскім, з 1735 — Людвіцы Войне. У 1764 полацкі абозны Юзаф Война з жонкай Людвікай (з Сулістроўскіх) заснавалі пры касьцёле кляштар кармэлітаў. У гэты час абраз набыў вядомасьць як цудадзейны. Пасьля паўстаньня кляштар быў ліквідаваны (1832), а абраз перанесьлі ў касьцёл у Ашмянах. 2 жніўня 1907 году годзе ён быў вернуты ў адроджаную гудагайскую парафію.

15 ліпеня 2007 году адбылася ўрачыстая каранацыя абраза Маці Божай папскімі каронамі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]