Перайсьці да зьместу

Альгіняны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альгіняны
лац. Alhiniany / Alginiany
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Гудагайскі
Насельніцтва
колькасьць: 67 чал. (2014)[1]
колькасьць двароў: 35
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231219
СААТА: 4246813189
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′8″ пн. ш. 26°4′49″ у. д. / 54.63556° пн. ш. 26.08028° у. д. / 54.63556; 26.08028Каардынаты: 54°38′8″ пн. ш. 26°4′49″ у. д. / 54.63556° пн. ш. 26.08028° у. д. / 54.63556; 26.08028
Альгіняны на мапе Беларусі ±
Альгіняны
Альгіняны
Альгіняны
Альгіняны
Альгіняны
Альгіняны

Альгіня́ны[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Лошы. Уваходзяць у склад Гудагайскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца за 12 км на паўночны ўсход ад Астраўцу, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай (лінія Маладэчна — Вільня), за 230 км ад Горадні.

Гэлігін або Алькін (Heligin, Alkin) — імя германскага паходжаньня[3][4].

У XV стагодзьдзі маёнтак у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1468 годзе ва ўладаньні ўдавы Юрыя Гаталтовіча Ганны і яе сына Юрыя Юр’евіча Гаталтовіча. У 1542 годзе ўласнасьць гаспадарскай баярыні Соф’і, удавы Пятра Кандратовіча. У 1558 годзе ўпамінаецца як сяло Альгінянскае ў складзе маёнтка Сьвіраны. У 1567 годзе ўпамінаецца ў перапісу войска літоўскага як шляхецкая ўласнасьць зямяніна Станіслава Гастамскага ў Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1591 годзе маёнтак ва ўладаньні Яна Войцехавіча Вялічкі.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) у Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У XIX стагодзьдзі вёска, цэнтар маёнтку ў Віленскім павеце Віленскай губэрні. Паводле рэвізіі 1857 году ў вёсцы налічвалася 36 сялянскіх душ. У 1870 годзе маёнтак належаў памешчыку Будзьку. Вёска ўваходзіла ў Варнянскую воласьць. Цэнтар Альгінянскай сельскай грамады. У 1897 годзе 14 двароў, 108 жыхароў. На беразе ракі Лоша разьмяшчаўся аднайменны маёнтак (3 двары, 20 жыхароў), які належаў двараніну Ваньковічу. Непадалёку каля сажалкі знаходзіўся другі аднайменны маёнтак, 3 двары, 11 жыхароў. У пачатку XX стагодзьдзя ў Варнянскай воласьці. У 1905 годзе ў вёсцы 130 жыхароў, у суседнім маёнтку 14 жыхароў, уласнасьць памешчыка Будзькі.

З 1922 году ў складзе Польшчы. Зь лістапада 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Дравяніцкім сельсавеце Астравецкага раёну Вялейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваны нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. З 20 студзеня 1960 году ў Гарадзенскай вобласьці, з 26 сьнежня 1962 году ў Ашмянскім, з 6 студзеня 1965 году ў Астравецкім раёнах, з 26 чэрвеня 1965 году ў Ізабелінскім с/с. У 1970 годзе 171 жыхар. З 27 студзеня 1987 году ў Астравецкім с/с. У 2004 годзе 37 гаспадарак, 96 жыхароў, у складзе СВК імя Гашкевіча, крама, базавая школа. 26 лютага 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Астравецкага ў склад Гудагайскага сельсавету[5].

  • 1999 год — 96 жыхароў
  • 2010 год — 78 жыхароў
  • 2014 год — 67 жыхароў, 35 двароў[1]
  1. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. : У. У. Андрыевіч (дырэктар) і інш.]. — Мінск: Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2015. — Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1. — С. 39. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0839-4
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 58.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 220.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 730.
  5. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)