Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Гудагай)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў
| |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гудагай |
Каардынаты | 54°33′07″ пн. ш. 25°54′29″ у. д. / 54.55194° пн. ш. 25.90806° у. д.Каардынаты: 54°33′07″ пн. ш. 25°54′29″ у. д. / 54.55194° пн. ш. 25.90806° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Гудагаі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на могілках. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1832 году. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляны касьцёл у Гудагаі збудавалі ў 1764 году пры кляштары кармэлітаў босых.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гудагай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, будынак якога зруйнавалі.
У 1900-я гады каля касьцёла паставілі драўляную званіцу.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам касьцёл працягваў дзеяць.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне зруб, накрыты 2-схільным дахам з плястычна выгнутымі вальмамі над 5-граннай апсыдай. Раней меў дзьве вежы — з бакоў трыкутнага франтону ўзвышаліся два чацьверыкі з гранёнымі купаламі. Да галоўнага фасада далучаецца ўваходны тамбур, з бакоў апсыды — нізкія закрысьціі. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца лучковымі вокнамі ў роўных ліштвах, умацоўваюцца брусамі-сьцяжкамі, завяршаюцца прафіляваным карнізам. Уваходныя дзьверы афармляюцца дэкаратыўнай укладкай шалёўкі складанага малюнка.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю. На тарцовай сьцяне апсыды кансольна разьмяшчаецца скульптура «Ўкрыжаваньне». Над уваходам на двух слупах хоры з арганам. Інтэр’ер аздабляюць тры драўляныя алтары канца XVІІІ стагодзьдзья. Алтары 3-часткавыя, у іх дэкоры выкарыстоўваецца іянічная калянада, драўляная скульптура, разны арнамэнт. У галоўным алтары знаходзіцца цадоўны абраз Панны Марыі Шкаплернай[1].
З боку ад касьцёла стаіць 1-ярусная каркасная квадратная ў пляне званіца з шатровым завяршэньнем.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі і графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
XVIII ст.
-
1896 г.
-
1897 г.
-
1900 г.
-
1930 г.
-
1930 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Інтэр'ер
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 115.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000042 |