Перайсьці да зьместу

Місявіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Місявіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Місявічы
Дата ўтварэньня 11 лютага 1972
Насельніцтва
  • 895 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Місяві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Місявічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Якубаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Якубаўцы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 25 сьнежня 1962 году ў складзе Вярэнаўскага раёну. 11 лютага 1972 году цэнтар перанесены ў вёску Місявічы, сельсавет перайменаваны ў Місявіцкі сельсавет[1].

17 кастрычніка 2005 году рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў у склад сельсавету з Забалацкага сельсавету перададзеныя населеныя пункты Абрамішкі, Баброўнікі, Бярозаўка, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчына, Запрудзяны, Каламыцкія, Курчоўцы, Мішкалы, Падэйкі, Пашкі, Пятроўка, Слаўная, Станкілішкі, Сьмільгіні, Трайгі, Хутар Праважа, Ядэлеўцы і асобныя хутары вёскі Талочкі[2].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1443 чалавекі[3], зь іх 85,4% — палякі, 12,1% — беларусы, 1,2% — расейцы[4].

  1. ^ Пастанова выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  2. ^ «О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 29 сентября 2005 г. № 146 (рас.)
  3. ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.