Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Германішкі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Германішкі |
Каардынаты | 54°07′39.29″ пн. ш. 25°21′44.67″ у. д. / 54.1275806° пн. ш. 25.3624083° у. д.Каардынаты: 54°07′39.29″ пн. ш. 25°21′44.67″ у. д. / 54.1275806° пн. ш. 25.3624083° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | pallatyny.by/index.php/b… |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Германішках. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Цэнтральная, 35. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы драўляны касьцёл у Германішках збудавалі каля 1452 году паводле біскупскай фундацыі. У 1686 годзе на сродкі Канстантына Казімера Бжастоўскага збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Германішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
У другой палове XIX ст. у куце агароджы касьцёла збудавалі капліцу. У 1886—1909 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1920-я гады над касьцёлам надбудавалі званіцу. У 1965 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, усе каштоўныя рэчы разрабавалі.
У 1987 годзе будынак касьцёла вярнулі вернікам. 17 чэрвеня 2000 году касьцёл наноў асьвяцілі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэаготыкі. Да прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёму з фронта далучаецца 3-ярусная шатровая званіца. Выцягнутая 5-гранная апсыда, аб’яднаная з агульным дахам, мае бакавыя нізкія закрысьціі. На паліхромных сьценах графічна вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты архітэктурнага дэкору — прафіляваныя ліштвы стральчатых аконных праёмаў, карнізы і кутнія лапаткі. У алтарнай сьцяне надмагільная пліта Стэфаніі Вансовіч (памерла ў 1879), спадчына ад якой склала аснову сродкаў на будаваньне касьцёла.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай падшыўной стольлю. Падлога выкладаецца з керамічных плітак. Інтэр’ер аздабляюць тры алтары. Галоўны тытульны алтар Найсьвяцейшай Тройцы ілюзорны — намаляваны на сьцяне, бакавыя алтары (налева — Божай Міласэрнасьці, дзе ў другім ярусе зьмяшчаецца абраз Сьвятога Францішка з Асызі, направа — Маці Божай Чанстахоўскай з абразом Сьвятога Язэпаў другім ярусе) драўляныя, зробленыя разам з амбонам у 1885 годзе ў стылі нэабарока і перанесеныя з былога драўлянага касьцёла. Над уваходам месьцяцца хоры, дзе захоўваецца арган у стылі клясыцызму, таксама з папярэдняга касьцёла.
Касьцельны пляц атачаецца бутавай агароджай з 3-пралётнай брамай. У куту агароджы знаходзіцца капліца — 4-гранная вежа пад акруглым скляпеньнем з крыжом у завяршэньні. Атынкаваныя грані дэкаруюцца ў 2 ярусы прастакутнымі нішамі, апярэзваюцца 3-абломным карнізам[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
-
Брама
-
Каплічка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 92.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000690 |