Перайсьці да зьместу

Пераганцаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пераганцаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Пераганцы
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Перага́нцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Пераганцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Піраганцаўскі сельсавет у складзе Вярэніцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Піраганцы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Вінцукоўскага сельсавету[2].

11 студзеня 1966 году ў склад сельсавету з Вярэнаўскага пассавету перададзена вёска Рамашканцы[3].

11 лютага 1972 году ў склад сельсавету з Тракельскага сельсавету перададзены населеныя пункты Вайцяшуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчына і Поліпніца[4].

18 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Агароднікі, Баяры, Вараноўка, Германішкі, Гута, Дайноўка, Клеткенікі, Лазарышкі, Мілавідная, Навасяды, Пажыжма, Стасіно, хутары Адамова, Борці, Воранава, Гартынкова, Жамойцішкі, Навапольле, Сьцілгуны — ліквідаванага Вярэнаўскага сельсавету[5].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (32 населеныя пункты) — 1124 чалавекі[6], зь іх 83,6 % — палякі, 13,3 % — беларусы, 1,4 % — расейцы, 1,0 % — літоўцы[7].

  1. Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.)Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258(недаступная спасылка) (рас.)
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года