Перайсьці да зьместу

Радунскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радунскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Радунь
Дата ўтварэньня 23 студзеня 2014
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ра́дунскі сельсавет (да 2014 году — Ра́дунскі пасялковы савет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар савету — мястэчка Радунь.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Радунскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Радунь. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

30 красавіка 1958 году скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Радунскага пассавету[3].

2 сьнежня 1961 году да Радунскага пассавету далучана тэрыторыя скасаванага Казакоўшчынскага сельсавету[4]. З 25 сьнежня 1962 году ў складзе Вярэнаўскага раёну.

23 студзеня 2014 году пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[5] з цэнтрам у мястэчку Радунь[6].

Насельніцтва пассавету паводле перапісу 2009 году (без Радуні) — 1874 чалавекі[7], зь іх 86,8 % — палякі, 6,0 % — беларусы, 1,5 % — літоўцы[8].

  1. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2025.
  2. Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.)Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Радунь, Радунскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  5. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 23 января 2014 г. № 289(недаступная спасылка) (рас.)
  6. «Об установлении административного центра Радунского сельсовета Вороновского района Гродненской области». Решение Вороновского районного Совета депутатов от 12 февраля 2014 г. № 192(недаступная спасылка) (рас.)
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года