Паляцкіскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паляцкіскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Паляцкішкі
Дата ўтварэньня 29 кастрычніка 1960
Дата скасаваньня 18 кастрычніка 2013
Насельніцтва
  • 801 чал. (2009)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Паляцкі́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Паляцкішкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Асаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Асава. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. З 3 красавіка 1959 году ў складзе Вярэнаўскага раёну[1].

2 сьнежня 1961 году ў склад Жырмунскага сельсавету перададзены населеныя пункты Бярозна, Дзяўгуны, Жылянцы, Пецюны, Пяткаўшчына і Сакалы[2].

19 лістапада 1963 году сельсавет перайменаваны ў Пагародненскі, цэнтар перанесены ў вёску Пагародна[3].

11 студзеня 1966 году да сельсавету далучана частка скасаванага Пажыжмаўскага сельсавету (7 населеных пунктаў: Балотнікі, Вяканцы, Гартынкова, Жусіны, Лапацішкі, Нявошы, Рачкуны)[4].

11 лютага 1972 году ў склад сельсавета з Жырмунскага сельсавету перададзена вёска Сакалы, зь Вярэнаўскага пассавету — населеныя пункты Бальсі і Цёмны Дол, у адміністрацыйнае падпарадкаваньне Вярэнаўскага пассавету перададзены населены пункт Гартынкова[5].

18 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Вайдагі, Даўгялы, Драбішуны, Дуцішкі, Мухлядзішкі, Паляцкішкі, Порайсьць, Таўзгіняны, Ясянцы, хутары Гута, Чэглікі, Юндзілішкі — перададзеныя ў склад Пагародзенскага сельсавету[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лістапада 1963 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).
  4. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  5. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  6. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258(недаступная спасылка) (рас.)