Перайсьці да зьместу

Пасялковы савет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пасялко́вы саве́т (пассаве́т, п/с) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР, а таксама ў сучаснай Расеі (у некаторых рэгіёнах). Да 2013 году пасялковыя саветы існавалі на тэрыторыі Беларусі, але згодна зь зьмяненьнямі ў законы пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны лад пасялковыя саветы былі пераўтвораныя ў сельскія саветы[1].

Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі, слова «пасёлак» зьяўляецца нядаўнім запазычаньнем з расейскага «посёлок»[2], а слова «савет» — з расейскага «совет, советовать».[3]

Пасялковыя саветы ўваходзілі ў склад раёнаў, адміністрацыйны цэнтар знаходзіўся ў мястэчку (пасёлку гарадзкога тыпу). Органам улады на тэрыторыі пасялковага савету зьяўляўся пасялковы Савет народных дэпутатаў.

Станам на 1 студзеня 2003 году ў Беларусі налічваўся 71 пасялковы савет[4], пры гэтым найбольшая колькасьць пасялковых саветаў была ў Зьдзецельскім, Мядзельскім і Пухавіцкім раёнах (па тры).

  1. ^ Комментарий к Закону Республики Беларусь «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам административно-территориального устройства Республики Беларусь» (рас.)
  2. ^ Пасёлак // ЭСБМ. Т. 8. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 181
  3. ^ Савет // ЭСБМ. Т. 11. — Менск, 2006. С. 285
  4. ^ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2