Гарадзейскі цукровы камбінат
Тып | Адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 26 сьнежня 1959 (64 гады таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | г.п. Гарадзея, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць, Беларусь |
Ключавыя фігуры | Міхаіл Крыштаповіч, Ігар Скачко |
Галіна | Харчовая прамысловасьць |
Прадукцыя | Цукар, жамерыны, патака |
Абарачэньне | ▲1 713 млрд рублёў (2013; $ 190,9 млн) |
Апэрацыйны прыбытак | ▼27 млрд руб ($3,01 млн) |
Чысты прыбытак | ▼16,6 млрд руб ($1,85 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 1276 (2013) |
Матчына кампанія | «Белдзяржхарчпрам» |
Даччыныя кампаніі | Футбольны клюб «Гарадзея» |
Гарадзейскі цукровы камбінат — цукровы завод Беларусі, заснаваны ў 1959 годзе ў гарадзкім пасёлку Гарадзея Нясьвіскага раёну. На 2011 г. меў цэхі: перапрацоўкі цукровых буракоў (сутачная магутнасьць да 8 тыс. т.) і жамерынасушыльны, прасаваньня і фасаваньня цукру. Таксама меў станцыі ачысткі соку, выпарную і дэфэкасатурацыі. Працаваў на мясцовых бураках (верасень—сьнежань) і цукры-сырцы з Кубы і Бразыліі[1]. У 2010 г. цукровыя буракі паступалі ад 115 гаспадарак з агульнай пасяўной плошчы 24,5 тыс. гектараў. На 2011 г. быў асноўным у Беларусі вытворцам каляровага цукру і цукру з прыроднымі дадаткамі (аскарбінавая кісьля і карыца), як і адзіным у краіне вытворцам фігурнага цукру-«брыдж». З сакавіка 1997 г. прадпрыемства ўзначальвае Міхаіл Крыштаповіч, які ёсьць чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Галоўны інжынэр Ігар Скачко займае пасаду з 2000 году.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1976 годзе завод стаўся камбінатам. У 1975—1985 гг. меў у сваім складзе завод калібраваньня насеньня цукровых буракоў, у 1976—1985 «Буракаводчы» саўгас. У 2010 г. вырабіў 230,2 тыс. тонаў цукру, у тым ліку 115 тыс. т. (50%) цукру з 970 тыс. т. айчынных буракоў, рэшту — з кубінскага цукру-сырцу (з цукровага трысьнягу). За мяжу паставілі звыш 130 тыс. т. (56,5%) цукру (у тым ліку 51 тыс. т. у Расею), жамерыны і патаку на агульную суму $98 мільёнаў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гарадзейскі цукровы камбінат // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 38. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
- ^ Уладзімер Хількевіч, Віктар Пазьнякоў. Кожнаму жыхару зямлі — паўкілё цукру з Гарадзеі // Зьвязда : газэта. — 15 сакавіка 2011. — № 47 (26911). — С. 6-7. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |